Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Гісторыя непаўторных школьных гадоў

Гісторыя непаўторных школьных гадоў20 марта 2013 — 10:00

Гудзевіцкая гімназія адзначыла 150-гадовы юбілейПерад люстэркам стаіць маленькі хлопчык. Касцюм, гальштук, на левым плячы – рукзак, у правай руцэ – кветкі. Праз нейкія  паўгадзіны ён будзе горда крочыць па доўгім школьным калідоры насустрач сваёй першай настаўніцы, першым аднакласнікам і... новаму жыццю. Хлопчык ідзе ў школу.

А затым мы бачым дарослага мужчыну. Касцюм, гальштук, тоўсты  партфель з дакументамі. За плячыма – армія, інстытут, 10 год працы; у правай руцэ – кветкі для першай настаўніцы... Выпускнік ідзе ў школу.

Пранікнёна гучаць радкі з верша “Дзякуй, школа!”:Я прашу, ні ў чым і ніколіНі мяне, ні сябе не віні,Хай па-новаму вучаць у школе,Толькі дзверы ты ўсё ж адчыні:Паўтары свой урок дабрыні.

Так незвычайна пачалося свята “Гудзевіцкай школе – 150”, якое сабрала многа гасцей, настаўнікаў, выпускнікоў. Праграма ўрачыстага мерапрыемства ўразіла сваёй разнастайнасцю. Былі прадстаўлены відэафільм пра будні гімназіі, прэзентацыя, якая навеяла ўспаміны тым, хто пераступіў парог Гудзевіцкай гімназіі 50, 40... год таму назад. У 1981 годзе школа атрымала галоўны падарунак за ўсю  гісторыю – новы будынак па вуліцы Цэнтральнай, 1. Былі выказаны словы падзякі тым, хто меў дачыненне да гэтага падарунка. Гэта былы дырэктар Гудзевіцкай школы У. Л. Барэйша і былы старшыня калгаса імя Карбышава М. С. Пронька.

На сцэне прайшоў сапраўдны школьны ўрок, дзе былі і работа з наглядным дапаможнікам, і самастойная работа. Парадавала прысутных фізкультхвілінка. І нават адзнакі былі пастаўлены. На такім незвычайным  уроку выступілі начальнік аддзела адукацыі Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта В. С. Ціхановіч, загадчык метадычнага кабінета Г. Л. Глуткіна, старшыня Гудзевіцкага сельскага Савета П. П. Дзенісевіч, былы настаўнік, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь А. М. Белакоз.

Дарэчы, у Гудзевіцкай школы Алесь Мікалаевіч Белакоз  вучыў дзяцей пісаць вершы. Многія вучні захапіліся гэтай справай. Наша зямлячка, паэтэса Г. І. Бергель, прачытала верш, прысвечаны юбілею школы.

Выпускнікі 2011 года выступілі з цікавай пастаноўкай “На ўроку фізікі”. Настаўнікі Гудзевіцкай гімназіі прадставілі астралагічны прагноз на 2013 год. А з вуснаў вучаніцы 7 класа Вольгі Рэйшэль прагучаў ліст вучня Гудзевіцкай школы, які вучыўся 150 год таму назад. А якое свята без песень! Іх было шмат. Але самае галоўнае, што многія з іх выканалі былыя вучаніцы Гудзевіцкай школы  Галіна Сайгашова і  Ганна Чэрнік.

З віншаваннямі выступілі выпускнікі, былыя настаўнікі Л. А. Кійко, М. П. Іваноўскі, М. І. Пацэнка, кандыдат медыцынскіх навук дацэнт К. А. Эйсмант. Дырэктар Гудзевіцкай гімназіі Н. С. Дзенісевіч прачытала дасланыя віншаванні  доктара юрыдычных навук прафесара  В. М. Бібілы,  доктара тэхнічных навук  прафесара П. М. Бібілы,  дырэктара абласной  спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву імя А. Сапегі, Заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь М. Загідуліна,  выпускніцы Б. В. Тамілінай,былой настаўніцы 1954 – 1955 г.г.  З. М. Базар.150 год – гэта немалы перыяд. Многа падзей адбылося за гэты  час,  штосьці забылася, але многае засталося ў памяці і стала сапраўднай гісторыяй  для ўсіх і для кожнага, гісторыяй непаўторных школьных гадоў...

М. БАТВІНОЎСКАЯ, настаўніца Гудзевіцкай гімназіі


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио