Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМостовский крайНаш край

Гісторыя наша – Нясвіж, легенда наша – Ружаны

Гісторыя наша – Нясвіж, легенда наша – Ружаны05 марта 2014 — 10:00

 Два магнацкія роды жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў часы Вялікага княства Літоўскага. Мелі вялікае багацце і значны ўплыў на палітычныя падзеі, займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Яны былі ваяводамі Вялікага княства Літоўскага, маршалкамі Галоўнага Літоўскага трыбунала. А колькі было сярод іх епіскапаў, канцлераў, гетманаў ­­ не падлічыць. Рэзідэнцыяй роду Радзівілаў стаў Нясвіж, а Сапегаў ­­ Ружаны. Там узніклі спачатку замкі, а потым велічныя палацы еўрапейскага кшталту, якія да сённяшніх дзён уражваюць ўяўленне людзей.  

У Нясвіжы пасля рэстаўрацыі палаца давялося быць некалькі разоў, а вось Ружаны наведаў у адзін з выхадных дзён зусім нядаўна. Ружаны бліжэй да Мастоў, чым Нясвіж, усяго крыху больш за 80 кіламетраў дарогі. Калісьці яны ўваходзілі ў Слонімскі павет Навагрудскага ваяводства. Пакуль там нямнога турыстаў, і можна, не спяшаючыся, агледзець палацавы комплекс, разбураную яго частку і абноўленую, пабываць у музеі, пазнаёміцца з цікавымі экспанатамі.

Палац Сапегаў знаходзіцца на вялікім узгорку і відаць з любога месца ў Ружанах. Нават  паўразбураны, ён выклікае здзіўленне і захапленне. Можна толькі ўявіць, якім прыгожым быў палац.  Сведчанне таму ­ велічныя будынкі, астаткі піястр, ляпных гірлянд, скульптур, якімі былі дэкараваны фасады пабудоў.

З самага пачатку, а гэта XVI стагоддзе, дварцова­паркавы комплекс у Ружанах быў унікальным. Ён ні ў чым не ўступаў еўрапейскім рэзідэнцыям.  Радавалі вочы вяльмож парк, сад, тэатр і здзіўляючай прыгажосці аранжарэя.

Аднак, у выніку міжусобных сутыкненняў і вайны са шведамі, замак моцна пацярпеў, і ўладальнікі вырашылі яго ператварыць у дварцовы ансамбль.  У другі раз ён моцна пацярпеў у гады Першай сусветнай вайны. У ім цяпер вядуцца рэстаўрацыйныя работы. Уязная брама (на здымку ўверсе) ужо адрэстаўрыравана.

С. ЗВЯРОВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: