Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Гісторыя горада ў фотаздымках

Гісторыя горада ў фотаздымках16 апреля 2013 — 10:00

У Мастоўскім дзяржаўным музеі “Лес і чалавек” пачала працаваць выстава “Скарбы Мастоўшчыны”. З гісторыяй горада на ёй вас пазнаёмяць цікавыя фотаздымкі розных гадоў.Як расказала дырэктар музея Г.М. Стрэльчань, экспа-зіцыя будзе карыснай для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй маленькай радзімы. Самыя старыя здымкі датуюцца 1925-1926 гадамі, на іх – будаўніцтва  фанернага завода  братамі Канапацкімі. Прыцягваюць увагу выявы пантоннага моста і парома на Нёмане, чыгуначнага вакзала ў пачатку ХХ стагоддзя.

Таксама на выставе можна пабачыць, як выглядаў наш горад ў 70-я-80-я гады і якім ён быў 2-3 гады назад. Наведаць выставу “Скарбы Мастоўшчыны” можна бу-дзе яшчэ да 30 красавіка.                      

А. КАНДРАТОВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: