Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Грыбны жнівень

Грыбны жнівень05 сентября 2012 — 10:00

Сёлетні жнівень і сапраўды выдаўся грыбным. Прычым, разам, дружна, выскачылі маслякі, падбярозавікі, падасінавікі і баравікі. І не трэба быць заўзятым грыбніком са стажам, каб набраць поўны  кошык гэтых лясных дароў.

 

У адзін з выхадных дзён па дарозе на Пескі давялося налічыць больш за трыццаць аўтамашын, што стаялі на ўскрайку лесу ў чаканні сваіх пасажыраў-грыбнікоў. І ўсе аматары ціхага палявання вярталіся да сваіх жалезных коней не з пустымі рукамі.

Вопытныя гаспадыні грыбы соляць, марынуюць, сушаць і замарожваюць. З іх гатуюць грыбную ікру і разнастайныя салаты, а яшчэ – тушаць, смажаць і вараць супы.

 

“Гэта смачна!” – кажам мы, з апетытам з’ядаючы чарговую порцыю грыбнога далікатэсу. А між тым, грыбы лічацца цяжкай ежай, што доўга ператраўліваецца. Менавіта таму іх не рэкамендуюць есці нанач і даваць дзецям.

 

І тым не менш, так прыемна  зімой адкрыць баначку ўласна сабраных і закансерваваных грыбочкаў, пачаставаць імі нечаканых гасцей і ўспомніць лепшыя імгненні мінулага лета.

Н.СВЯТЛОВА  

 



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: