Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Годная ўзнагарода

Годная ўзнагарода09 ноября 2015 — 10:00

 28 кастрычніка 2015 года ў горадзе Гродна прайшоў абласны конкурс (канферэнцыя) даследчых работ па вучэбных прадметах навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Крыштальная Альфа”. Надзея Марчык, навучэнка 11 класа Лунненскай сярэдняй школы, стала прызёрам канферэнцыі ў секцыі “Беларуская літаратура”.

Надзея прадставіла работу «Матыў загубленага, адабранага дзяцінства ў творах беларускіх пісьменнікаў пра Чарнобыльскую трагедыю”. Тэма даследавання была, ёсць і будзе актуальнай. Асабліва ў свеце сённяшніх падзей, калі надзвычай актуальна гучаць маральныя і экалагічныя праблемы. Чарнобыль і дзеці – тэма надзвычай балючая, на­дзвычай драматычная, бо ў ёй сыходзяцца дзве палярныя сілы – Жыццё і Смерць.

Аналізучы творы беларускіх пісьменнікаў, якія звярталіся да мастацкага асэнсавання чарнобыльскай тэмы, Надзея прыйшла да высновы, што найбольш трагічна матыў загубленага, адабранага дзяцінства гучыць у паэмах “Одзіум” Я.Сіпакова, “Чорная быль” С.Законнікава, “Няходжанае поле” М. Мятліцкага. Надзея прааналізавала творы, вызначыла адметнае і агульнае ў творчасці згаданых пісьменнікаў. Вучаніца адзначае, што праца над работай была доўгай і карпатлівай, а поспеху яна абавязана свайму кіраўніку – настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ларысе Уладзіміраўне Эйсмант. Дыплом 2 ступені – годная ўзнагарода за добрасумленную працу.

І.СІЛЬВАНОВІЧ, намеснік дырэктара ДУА “Лунненская сярэдняя школа”



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: