Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

«Гэту дату мы ў сэрцы нясём”

«Гэту дату мы ў сэрцы нясём”08 мая 2015 — 10:00

 Пад такой назвай  ладзіцца ў музеі “Лес і чалавек” выстава, прысвечаная 70­-годдзю Вялікай Перамогі. Яна будзе дзейнічаць  да пятнаццатага мая. А дзевятага  мая з 10.00 да 11.00 гадзін  раніцы  выставу  можна наведаць бясплатна.

­­ Да ўвагі наведвальнікаў з  уласных фондаў музея  прапанаваны  экспанаты, якія  расказваюць  аб ваенным  часе, аб гераічнай барацьбе мастаўчан супраць  гітлераўскіх захопнікаў: сярод іх арыгіналы  плакатаў, лістовак  і газет часоў Вялікай Айчыннай,  рэпрадукцыі вядомых  карцін А. Савіцкага “Лічбы на  сэрцы”,  партрэты Герояў Савецкага Саюза, якія атрымалі  гэтае высокае званне, вызваляючы наш раён ад фашысцкай навалы.

-- Малодшаму пакаленню мастаўчан цікава будзе пазнаёміцца  з партызанскім побытам, паглядзець, як жылі і  змагаліся  народныя мсціўцы. Прыходзьце  ў музей, каб не забываць  гераічнае  мінулае свайго краю, ­­ -- сардэчна запрашае наведаць выстаўку  “Гэту дату мы ў  сэрцы нясем” дырэктар музея Марына  Сяргееўна  Жвірбля.    

А яшчэ напярэдадні свята Перамогі  яе наведала каля сотні чалавек.                                                                    А. БЫЛІНСКАЯ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио