Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Героі “Дажынак-2012”

Героі “Дажынак-2012”03 октября 2012 — 10:00

Шчыра парадаваліся мастаўчане за сваіх землякоў, лепшых хлебаробаў раёна, што былі адзначаны на рэспубліканскім фестывалі “Дажынкі-2012” у Горках. Мы ж вырашылі крыху больш даведацца пра ўладароў хлебных ніў.“Рабацягі”, — менавіта так у калектыве сельгаскааператыва імя Адама Міцкевіча нам ахарактарызавалі Генадзія Уладзіміравіча Шалеснага і Паўла Антонавіча Цяслоўскага, якіх  нядаўна віншавалі з заслужанымі ўзнагародамі.

— Толькі добрае можна сказаць пра Г. У. Шалеснага, — адзначае спецыяліст па кадрах гаспадаркі Марына Станіславаўна Палубок. – Некаторы час ён працаваў у нас вадзіцелем, а з мінулага года – у якасці трактарыста-машыніста. Жанаты, жонка – настаўніца музычнай школы, дачка жыве і працуе ў Гродне. Сям’я ў Шалесных моцная, дружная. А атрыманы легкавы аўтамабіль Генадзь Уладзіміравіч зарабіў стараннай працай і добрасумленнымі адносінамі да даручанай справы.

З трэцім месцам на рэспубліканскім спаборніцтве ў СВК віншавалі і другога трактарыста-машыніста Паўла Антонавіча Цяслоў-скага.Ужо больш як дваццаць гадоў, з перапынкам на службу ў арміі, піша ён сваю працоўную біяграфію ў гаспадарцы. Тут стварыў сям’ю, разам з жонкай гадуюць дваіх дзяцей. Дачка Ірына абрала для сябе прафесію настаўніка: займаецца ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы. Сын Дзмітрый – вучань Рагозніцкай школы. Родныя вельмі рады за мужа і бацьку.

З кагорты працавітых, старанных ды дбайных і яшчэ адзін герой сёлетніх “Дажынак” з Мастоўшчыны. Трэці вынік сярод старшых камбайнераў маладзёжных экіпажаў   у трактарыста-машыніста РУСП “Мастаўчанка” Дзмітрыя Пятровіча Саўчука.

— Работнік ён добры, умелы, настойлівы, мэтанакіраваны, — расказвае сакратар пярвічкі БРСМ, інспектар па кадрах сельгаспрадпрыемства Ірына Антонаўна Брыцько. – Напэўна, менавіта таму і даверылі маладому хлопцу новы КЗС, хоць працуе ён у нас і нядаўна.Аднак і не памыліліся – Дзмітрый не толькі не падвёў, але і праславіў свой калектыў у рэспубліцы. А з узнагародай яго віншавалі калегі і сям’я.

Н. ШЭЎЧЫК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио