Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправление

Газета “Зара над Нёманам” аб’яўляе сярод сваіх падпісчыкаў новы творчы конкурс – конкурс фотаздымкаў “Заўсёды разам з “раёнкай”

Газета “Зара над Нёманам” аб’яўляе сярод сваіх падпісчыкаў новы творчы конкурс – конкурс фотаздымкаў “Заўсёды разам з “раёнкай”31 марта 2020 — 16:45

Паважаныя сябры! Вялікі дзякуй усім, хто прыняў удзел у нашым творчым конкурсе вершаў аб раённай газеце “Зара над Нёманам”, прысвечаным 75-гадоваму юбілею выдання. Мы абавязкова надрукуем Вашы работы ў падборцы “Літаратурнай старонкі”, а лепшыя паэтычныя творы будуць адзначаны прызамі ад “Зары”.

 

Між тым, прапануем нашым верным сябрам раскрыць свой творчы патэнцыял у фотаконкурсе “Заўсёды разам з “раёнкай”. Ён пройдзе з 1 па 24 красавіка.

 

Гэта могуць быць як калектыўныя, сямейныя, так і асабістыя фотаздымкі, сэлфі з неардынарным сюжэтам, цікавым ракурсам і крэатыўнай кампазіцыяй. Перавага будзе на баку нечаканых, чуллівых і дасціпных работ абсалютна любога фармату. Галоўная ўмова – у кадры абавязкова павінна прысутнічаць раённая газета “Зара над Нёманам”.

 

Дасылаць свае работы можна на адрас электроннай пошты zarja@mail.grodno.by, а таксама на паштовы адрас рэдакцыі: горад Масты, вуліца Савецкая, 34.

 

У суправаджальным лісце абавязкова неабходна ўказаць прозвішча, імя і імя па бацьку аўтара фотаздымка, яго ўзрост, занятак, месца жыхарства, захапленні, на працягу якога часу ён з’яўляецца падпісчыкам “Зары над Нёманам”.

 

Лепшыя работы будуць надрукаваны ў газеце і размешчаны на афіцыйным сайце раённага выдання, а пераможцы конкурсу – узнагароджаны.

 

Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе ўсіх нашых землякоў: сталых, мудрых, з вялікім вопытам пражытых гадоў і зусім юных, тых, хто толькі пачынае пісаць сваю біяграфію.

 

За справу, сябры! Творчага ўсім натхнення, крэатыўных ідэй і цікавых сюжэтаў!

Наталля ШЭЎЧЫК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио