Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Гаючы вясновы напітак

Гаючы вясновы напітак22 апреля 2013 — 10:00

Сёлета вясна прыпазнілася, па гэтай жа прычыне частаваць нас смачным і карысным  сокам бярозы  таксама сталі на месяц пазней звычайнага. Па прагнозах спецыялістаў, у тых, хто мяркуе нарыхтаваць бярозавы сок для сваіх патрэб, часу для гэтага будзе менш.  Як паведаміла памочнік ляснічага Мастоўскага лясніцтва Святлана Чаславаўна Тамашэвіч, актыўная нарыхтоўка соку ў лясніцтве пачалася толькі 15 красавіка.

У гэтым сезоне  лясніцтва нарыхтоўвае бярозавы сок толькі для патрэб насельніцтва, літр цалебнага напітку зараз каштуе  1050 рублёў. Праўда, жадаючым, каб набыць бярозавы сок, неабходна звярнуцца ў лясніцтва , а затым самастойна паехаць  за ім на спецыяльна вызначаную дзялянку.

  Самавольная нарыхтоўка бярозавага соку ў нявызначаных  для гэтага месцах, якая наносіць шкоду дрэвам, караецца немалымі штрафнымі санкцыямі.             

А. БЫЛІНСКАЯ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: