Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Гаспадар. Стратэг. Дыпламат

Гаспадар. Стратэг.  Дыпламат04 января 2017 — 11:58

Народная мудрасць сцвярджае, што калі хочаш пазнаць чалавека, дай яму ўладу. Праверку “на трываласць і чалавечнасць” вытрымліваюць далёка не ўсе. А вось дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Рагозніцкая сярэдняя школа” Сяргей Іванавіч Пяроў прайшоў яе паспяхова. Ужо 26 гадоў ён стаіць ля штурвала школьнага карабля, умела абыходзячы падводныя рыфы і мелі, нязменна трымаючы курс на развіццё і ўдасканаленне.

 

Пагадзіцеся, што для таго, каб паспяхова кіраваць установай адукацыі, мала быць проста добрым педагогам. Дырэктар школы павінен быць клапатлівым гаспадаром, каб стварыць належныя ўмовы для вучобы і працы, дальнабачным стратэгам, каб умела планаваць на перспектыву, тонкім псіхолам і дыпламатам, каб згуртаваць і вучняў, і педагогаў на агульную справу. У Сяргея Іванавіча Пярова ўсе гэтыя ролі гарманічна спалучаюцца.


Не толькі калегі, што працуюць пад яго пачаткам, але і бацькі навучэнцаў, і аднавяскоўцы адзначаюць, што гэта вопытны і ўмелы кіраўнік, высокакваліфікаваны спецыяліст і адказны работнік. А яшчэ – вельмі камунікабельны, ветлівы, сціплы і тактоўны чалавек. Усе, хто ведае Сяргея Іванавіча, падкрэсліваюць яго асаблівую энергетыку душы, прастату і чалавечнасць. Умелае спалучэнне патрабавальнасці і дыпламатычнасці кіраўніка дазваляе яму знаходзіць індывідуальны падыход як да вучняў, так і да педагогаў і работнікаў установы.


Безумоўна, адна з галоўных задач, што стаяць перад сучаснай школай, -- гэта далейшае павышэнне якасці адукацыі, фарміраванне ўсебакова развітай, творчай асобы вучня. На гэты вынік працуюць і ў Рагозніцкай сярэдняй школе. Так, у 2016 годзе сярэдні бал па ўстанове на цэнтралізаваным тэсціраванні склаў 66,4, а рэзультаты па ўсіх прадметах намнога вышэйшыя за рэспубліканскія. Вучні становяцца пераможцамі і прызёрамі прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і аглядаў, спартыўных спаборніцтваў. Неаднаразова навучэнцы школы з’яўляліся раённымі стыпендыятамі, былі адзначаны дыпломамі розных узроўняў.


Сам Сяргей Іванавіч выкладае гісторыю і пастаянна імкнецца да ўдасканалення свайго педагагічнага майстэрства, шырока выкарыстоўвае інфармацыйныя камп’ютарныя тэхналогіі. Урокі яго вызначаюцца ідэйнасцю, паслядоўнасцю ў дасягненні пастаўленых мэт і задач, творчым падыходам, лагічнасцю. Вучні Сяргея Іванавіча паспяхова ўдзельнічаюць ў конкурсах па гісторыі, віктарынах, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны, актыўна займаюцца даследчай дзейнасцю.


Тое, што за мінулы год вучнямі школы не здзейснена ніводнага правапарушэння, -- вынік сумеснай работы дырэктара і педагогаў, накіраванай на прафілактыку сямейнай неблаганадзейнасці, папярэджванне злачыннасці сярод падлеткаў. Утульныя школьныя пакоі і дагледжаны прышкольны ўчастак, з якога сёлета сабрана па 30 кілаграмаў агародніны на кожнага вучня, -- набытак не толькі працавітых рук падначаленых, але і гаспадарскага падыходу С.І.Пярова да пытанняў умацавання вучэбнай і матэрыльна-тэхнічнай базы школы.


Што і казаць: палеткі не словамі, а справамі засяваюцца...

Н.ШЭЎЧЫК
 



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: