Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Гасцей віталі Агароднікі

Гасцей віталі Агароднікі21 августа 2013 — 10:00

Жыхары вёскі Агароднікі, што ў Зарудаўеўскім сельсавеце, з нецярпеннем чакалі мінулую нядзелю.“Да нас жа толькі аўталаўка прыязджае, а тут – артысты”, — адзначалі вяскоўцы, старанна рыхтуючыся да свята.З канцэртам да жыхароў гэтай невялічкай вёсачкі наведаліся самадзейныя выканаўцы Зарудаўеўскага і Пескаўскага клубаў на чале з загадчыцамі Наталляй Анатольеўнай Чубрык і Верай Іванаўнай Кейка. Да самага вечара ў наваколлі Агароднікаў гучалі песні ў выкананні Валянціны Рудзяк, Наталлі Радзінскай, Валянціны Тарошчынай пад акампанемент Алены Кантар.

— Да тых бабуль і дзядуль, што па стану здароўя не змаглі прыйсці ў нашу імправізаваную залу на вясковай вуліцы, мы наведаліся дамоў, — расказвае Наталля Анатольеўна Чубрык. – Парадавалі іх і добрай песняй, і шчырым словам за дбайную працу, за сумленнае, дастойнае прыклада жыццё.

Актыўны ўдзел у вясковым свяце прынялі сем’і Аўтух, Маташук і Доста. Дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства і зборы людзей культработнікам аказала стараста вёскі Тамара Мікалаеўна Вераціла.— Зараз рыхтуем канцэртную праграму для жыхароў вёскі Выгода Пескаўскага сельсавета, а праз год плануем зладзіць свята для жыхароў Міжава.  

У гэтай вёсцы шмат дастойных людзей, пра якіх хацелася б расказаць, — па-дзялілася планамі на будучае загадчыца Зарудаўеўскага сельскага клуба Н.А. Чубрык.Н.ШЭЎЧЫК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио