Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

Гарачая пара для бульбаводаў

Гарачая пара для бульбаводаў04 сентября 2014 — 10:00

 Гаспадаркі раёна пачалі ўборку бульбы. На раніцу ўчарашняга дня плошча ўбранага бульбянога палетка складала 31 гектар. Усяго ж сёлета бульбаводам раёна неабходна ўбраць  амаль 600 гектараў бульбы.Толькі сышлі з палёў зернеўборачныя камбайны, як ім на змену з’явіліся бульбаўборачныя. Адзін з такіх мы сустрэлі на полі за Мастамі, што належыць сельгаспрадпрыемству “Мастаўчанка”.

Пад’язджаем да МАЗа, што прыпыніўся на ўскрайку палетка, вітаемся. У кабіне, акрамя ва-дзіцеля, сустракаем брыгадзіра аддзялення №1 МРУСП “Мастаўчанка” Уладзіміра Уладзіміравіча Шэўчыка. Не паспелі мы, як кажуць, і словам перакінуцца, як брыгадзір паведамляе:

— Бачыце, трактарыст міргае фарамі. Значыць, бункер поўны – пара разгружацца.Па каляінах, што ўжо выяздзілі аўтамабілі, рухаемся да трактара і мы. Па дарозе даведваемся, што кіруе ім вопытны механізатар і добрасумленны працаўнік Іосіф Францавіч Лойка. Дарэчы, гэта менавіта яго імя сёлета было занесена ў Ганаровую кнігу Мастоўскага раёна. А летась яго працавітасць, адданасць справе і пачуццё вялікай асабістай адказнасці былі адзначаны медалём “За працоўныя заслугі”.

— Яго трактар ніколі не прастойвае, — заўважае Уладзімір Уладзіміравіч. – То Францавіч з плугамі на ўзорванні глебы працуе, то з выраўноўваль-нікам ходзіць, то бульбаўборачны камбайн чапляе, як зараз.А пакуль Іосіф Францавіч сочыць за ходам трактара, работу камбайна, тое, наколькі якасна ён убірае бульбу, кант-ралююць паляводы Ірына Тадэвушаўна Радзінская і Марына Віктараўна Лебедзь. Так яны і працуюць адной камандай.

У гэтым годзе, па словах брыгадзіра У.У. Шэўчыка, у гаспадарцы было пасаджана 110 гектараў бульбы. Сорты – самыя розныя: “Рагнеда”, “Альбатрос”, “Журавінка”, “Скарб” і іншыя. Ураджайнасць іх на не самых урадлівых землях “Мастаўчанкі” пакуль складае прыкладна 200 цэнтнераў з гектара, крахмалістасць – у межах 13—15 працэнтаў. Выкапаная бульба адразу ж адвозіцца на Рагозніцкі крухмальны завод для далейшай перапрацоўкі.

Н.БЯЙДУКНа здымках: брыгадзір аддзялення У. У. ШЭЎЧЫК гутарыць з механізатарам І. Ф. ЛОЙКАМ; на іншых здымках ідзе ўборка бульбы.Фота С. ЗВЯРОВІЧА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио