Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЭкономикаЭкономика

Гандаль «з іголачкі”

Гандаль «з іголачкі”23 февраля 2015 — 10:00

 Новыя гандлёвыя аб’екты гандлю і грамадскага харчавання плануецца ўвесці ў райцэнтры на працягу гэтага і наступнага гадоў. Будзе адкрыта не менш як пяць аб’ектаў рознічнага гандлю з гандлёвай плошчай 1350 метраў квадратных.

У прыватнасці, Мастоўскі філіял аблспажыўтаварыства выставіць на аўкцыён будынак па вуліцы Савецкай, 14, а прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Белмоспрод” пабудуе магазін па вуліцы Палявой. Індывідуальныя прадпрымальнікі А. Садоўскі і Н. Галюкевіч хочуць пабудаваць магазіны па вуліцах Кальцавой і Будаўнікоў адпаведна. Мастоўскае прадпрыемства бытавога абслугоўвання прадаставіць у арэнду гандлёвыя плошчы па вуліцы Савецкай, 35.

Акрамя таго, у 2015 годзе плануецца адкрыць кафэ па вуліцы Валковіча, што належыць індывідуальнаму прадпрымальніку І.Андале. Таксама ў  планах – арганізацыя работы кафэ ў кінатэатры “Сучаснік”.  Кафэ адчыніцца і ў адрамантаваным будынку, што належыць Мастоўскаму філіялу аблспажыўтаварыства і размяшчаецца нападалёку ад аўтастанцыі.Аб гэтым ішла размова на сесіі раённага Савета дэпутатаў.                                                                    

Н.ШЭЎЧЫК



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: