Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Ёсць узаемадзеянне, ёсць і вынік работы

27 июня 2011 — 10:00

Прайшло чарговае пасяджэнне раённага каардынацыйнага савета па кантролю за выкананнем Дэкрэта Прэзідэнта РБ ад 24 лістапада 2006 года №18. Пад старшынствам Таісы Мікалаеўны Мурынай члены каардынацыйнага савета і за-прошаныя абмяркоўвалі ход выканання ў раёне мер па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях. 

Аб тым, як рэалізуецца рашэнне раённага выканаўчага камітэта аб забеспячэнні ў Глядавіцкім сельвыканкаме ўзаемадзеяння арганізацый, устаноў і службаў па выкананню Дэкрэта №18, дакладваў старшыня І.І. Клімко.

Заслуханы таксама справаздачы прадстаўнікоў ААТ “Мастоўдрэў”,  ДП «МПМК-155», СВК імя А. Міцкевіча, МРУСП “Мастаўчанка” аб рабоце з абавязанымі асобамі. Быў адзначаны станоўчы вопыт узаемадзення ДП «МПМК-155» з арганізацыямі і службамі па рабоце з абавязанымі асобамі.

Член каардынацыйнага савета В.М. Трубянок выступіў са справаздачай па эфектыўнасці ўзаемадзеяння інспекцыі па справах непаўналетніх і ўчастковых інспектараў са службамі райвыканкама і прадпрыемствамі па забеспячэнню працаўладкавання і яўкі на рабочыя месцы абавязаных асоб.

Падводзячы вынікі пасяджэння, старшыня каардынацыйнага савета Т.М. Мурына адзначыла неабходнасць узмацнення работы па вяртанню абавязанымі асобамі запазычанасці дзяржаве. Рашэннем каардынацыйнага савета зацверджаны састаў міжведамасных груп па забеспячэнню штомесячнага комплекснага абследавання і кантролю за ўмовамі пражывання ў сацыяльна-небяспечных сем”ях.

А. ШВЯДКО



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: