Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Ёсць хлеб і да хлеба

Ёсць хлеб і да хлеба25 мая 2011 — 10:00

У сярэднім штодзённа дубненцы ў мясцовым магазіне райспажыўтаварыства купляюць прадуктаў на сем-дзесяць мільёнаў рублёў. У мінулым   месяцы, напрыклад,  хлеба і да хлеба  было раскуплена на 150 мільёнаў рублёў. Асартымент прадуктаў у  сельскім магазіне амаль не ўступае гарадскім.

    А яшчэ ў магазіне можна пачуць  самыя  апошнія вясковыя навіны. А тыя, хто цікавіцца  падзеямі ў свеце, увесь час  пашырае свой кругагляд, але па нейкай прычыне не падпісаўся на перыядычныя выданні, могуць тут набыць свежыя газеты.

    Прадаўцы магазіна Раіса Яўгенаўна Бубешка, Святлана Цімафееўна Русіноўская, Тамара Мечыславаўна Сырэль, Зоя Мікалаеўна Біліда, Алена Казіміраўна Маціеўская з задавальненнем і цікавасцю выпісваюць і чытаюць  “Зару на Нёманам”, бо яна — невычэрпная крыніца мясцовых навін, падзей, больш блізкае знаёмства з людзьмі, пра якіх не даведаешся ў іншай газеце.



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: