Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Урожай-2017

Ёсць хлеб і да хлеба

21 марта 2011 — 10:00

Жыхарка Галубоў Марыя Піліпаўна Страцейчук  у мясцовы магазін заходзіць з задавальненнем, асартымент  прадуктаў у ім амаль такі ж, як у райцэнтры. Па ўзросту яны з мужам ужо на пенсіі, здароўе не дазваляе трымаць вялікую гаспадарку, таму амаль усе неабходныя прадукты даводзіцца купляць у магазіне. Тут ёсць усё, пачынаючы ад хлеба і канчаючы заморскімі фруктамі. Адных каўбас бывае да дзесяці гатункаў, на любы густ і кашалёк, пастаянна ў продажы ёсць куры, рыба і нават марожанае. Уся гэтая смаката раскупляецца імгненна. Чаго няма  ў магазіне  райспажыўтаварыства, тое можна набыць у прыватным магазіне і наадварот. Як былы медыцынскі работнік, Марыя Піліпаўна  сцвярджае, што сёння вяскоўцы сталі харчавацца лепш, чым , скажам, гадоў дваццаць назад. Дабрабыт вясковых жыхароў палепшыўся , спажывецкі кошык пацяжэў.

Прыкладна гэтак жа думае пераважная большасць жыхароў Галубоў і іншых вёсак, што размешчаны на тэрыторыі сельсавета. Спажывецкі попыт вяскоўцаў  сёння павялічыўся. Яны ў магазіне купляюць не толькі хлеб, але і розную смакату ў дадатак да хлеба штодзённага. Ахвотна набываюць сяльчане і малочныя прадукты.  Яны завозяцца ў магазін два разы на тыдзень і на прылаўках не залежваюцца. У мінулым годзе таваразварот  толькі Галубоўскага магазіна склаў 324 мільёны рублёў. Кожны вясковец у сярэднім набыў у магазіне тавараў на 1414,8 тысячы рублёў.

Аб рабоце аб’ектаў  гандлю і задавальненні патрэб сельскага насельніцтва ў таварах і паслугах ішла размова на апошнім пасяджэнні Галубоўскага сельвыканкама.

Зараз на тэрыторыі сельсавета працуюць два магазіны райспажыўтаварыства,  а ў Галубах працуе прыватны магазін Б.І. Чарнеца. Канкурэнцыя паміж прыватным гандлем і магазінамі райспажыўтаварыства толькі на карысць  мясцоваму насельніцтву.

Жыхароў аддаленых  вёсак  два разы  ў тыдзень абслугоўвае аўтамагазін, які дастаўляе ім тавары першай неабходнасці. Без хлеба, малака, круп і іншых прадуктаў вяскоўцы ніколі не застаюцца, а іншыя тавары першай неабходнасці,  у тым ліку і нехарчовыя, можна папярэдне заказаць у прадаўцоў аўтамагазіна. Для пажылых людзей (а  ў аддаленых вёсках большасць такіх) гэта выгадна і зручна.

Гандлёвы стандарт на тэрыторыі Галубоўскага сельсавета крыху азмрочвае  той факт, што   з-за адсутнасці прадаўца  часова  не працуе магазін у Рудзе Ліпічанскай.  У магазінах у Галубах і Стукалах неабходна правесці рамонт і навесці  парадак на тэрыторыі вакол будынкаў. Загадчыкі магазінаў А.А. Санюкевіч і Т.С. Парфіновіч  і на будучае павінны павышаць культуру абслугоўвання, выкарыстоўваючы новыя формы і метады работы.

 Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: