Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправлениеНаука и образованиеНаука и образование

Экзамен для школ і не толькі

Экзамен для школ і не толькі16 августа 2018 — 16:06

Кожны год напярэдаднi 1 верасня сур'ёзныя дарослыя з розных дзяржаўных органаў правяраюць стан гатоўнасці навучальных устаноў прыняць у свае сцены падросшых за лета рабят.

У мінулую пятніцу прайшла праверка гатоўнасці навучальных устаноў агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі. А ў сераду адбылося падвядзенне яе вынікаў, і прагучаў канчатковы вердыкт аб гатоўнасці да новага навучальнага года школ і дзіцячых садоў - ГАТОВЫЯ.

Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама М.О. Давыдзік, галоўнае ў навучальных установах - гэта бяспечнае і камфортнае прабыванне тут нашых дзяцей для вучобы, адпачынку, харчавання, заняткаў фізічнай культурай, творчасцю.

Менавіта таму ў склад камісій, якія правяралі гатоўнасць адукацыйных устаноў, уваходзілі прадстаўнікі не толькі ўпраўлення адукацыі Мастоўскага райвыканкама, але і РАУС, РАНС, РайЦГіЭ. Акты гатоўнасці былі падпісаны ўсімі службамі.

Асаблівую ўвагу правяраючыя надалі якасці забеспячэння прапускнога рэжыму, сістэмы відэаназірання, наяўнасці планаў эвакуацыі. Бо большую частку сутак дзеці праводзяць у школах і дзіцячых садках, таму стварэнне бяспечных умоў знаходжання з'яўляецца прыярытэтным.

Былі разгледжаны таксама пытанні забеспячэння сталовых кухонным посудам, тэхналагічным абсталяваннем. Начальнік упраўлення адукацыі В.С. Ціхановіч распавёў, што ў шэрагу ўстаноў было набыта новае абсталяванне, і такая праца будзе працягнута ў 2019 годзе.

У сувязі са змяненнем навучальных праграм, да новага навучальнага года Міністэрства адукацыі падрыхтавала 44 новых падручніка, у якіх большасць заданняў і практыкаванняў будуць з беларускім кантэкстам. Як абяцаюць распрацоўшчыкі, інфармацыя ў іх будзе прадстаўлена ў рознай форме, каб навучэнцы лепш засвойвалі матэрыял. У школьныя бібліятэкі ўжо паступаюць новыя навучальныя дапаможнікі.

У гэтым годзе лінейкі пройдуць 1 верасня, а першы ўрок будзе прысвечаны Году малой радзімы і пройдзе пад адзінай тэмай «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца».

І. БОЧКО


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио