Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Едуць у Масты нават з суседніх раёнаў

Едуць у Масты нават з суседніх раёнаў14 ноября 2011 — 10:00

Сярод 434 аўтамабіляў, якія на працягу кастрычніка бягучага года праходзілі дзяржаўны тэхагляд на Мастоўскай станцыі дыягностыкі, спраўнымі аказаліся 88 працэнтаў. Найбольш распаўсюджаныя непаладкі выяўляліся ў тармазной сістэме, рэгуліроўцы святла фар. Знешні выгляд аўтамабіля таксама нярэдка пакідае жадаць лепшага з-за вялікай колькасці іржы. Перашкодай для праходжання тэхнічнага агляду можа з”явіцца і так званая дробязь: забытая дома аптэчка. Гэта называецца няпоўнай камплектацыяй аўтамабіля.

Па словах начальніка станцыі дыягностыкі Юрыя Уладзіміравіча Печаня, прапускная магчымасць станцыі ў дзень -- каля 30 аўтамабіляў. Бесперапыннасць гэтага працэсу забяспечваюць інжынеры-дыягносты Ігар Іванавіч Дамастой і Міхаіл Уладзіміравіч Мандзік.

Калі з першага разу прайсці  тэхагляд не ўдаецца, гэта можна зрабіць паўторна, ужо без чаргі, але папярэдне ўзгадніўшы з работнікамі станцыі тэх-агляду па тэлефоне ці асабіста.

Як расказалі работнікі станцыі, за  шэсць гадоў існавання пра яе даведа-ліся многія аўтаўладальнікі. Сюды прыязджаюць на тэхагляд нават з суседніх раёнаў.

А. ШВЯДКО



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: