Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноКультура и историяКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Дзяўчаты сабіралі пасаг

Дзяўчаты сабіралі пасаг06 февраля 2017 — 15:00

 

Ва ўстанове культуры “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек” ладзіцца сумесная выстава з установай культуры УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” “Ад лёну зярняці да белых палотнаў…”.

 

Дзякуючы сумеснай працы музеяў, наведвальнікі могуць пазнаёміцца з багатым, старажытным промыслам беларусаў – народным ткацтвам.

 

Больш за двухсот экспанатаў, зробленых рукамі майстроў Мастоўскага раёна, упрыгожваюць выставачную залу музея. Дываны, посцілкі, ручнікі, паясы зачароўваюць сваёй прыгажосцю, далікатнасцю, багатай фантазіяй, мастацкім густам.Ва ўзорах тканых і вышываных вырабаў зашыфравана своеасаблівая аповесць пра жыццё чалавека і яго працу, шчасце і нястачы, мары і спадзяванні.

 

Музейныя супрацоўнікі раскрыюць вам таямніцы беларускага ручніка і пазнаёмяць з нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Мастоўскага раёна, якая занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

 

Наведайце музей! Паспрабуйце патрымаць у руках старажытны прас, пасядзець за прасніцай, адчуць сябе маладой дзяўчынай, якая збірае сабе пасаг. Палюбуйцеся рэчамі, якія зроблены пяшчотнымі рукамі вашых матуляў і бабуляў!

 

 Выстава будзе працаваць да 31 сакавіка 2017 года.

 

 Фота носіць ілюстрацыйны характар



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: