Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОбществоГод исторической памятиФестиваль национальных культур

Джаз на аргане ўпершыню гучаў у лютэранскай кірхе ў Гродне

Джаз на аргане ўпершыню гучаў у лютэранскай кірхе ў Гродне02 июня 2018 — 10:43
У першы дзень XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у лютэранскай царкве Святога Іаана ў Гродне адбыўся канцэт знакамітага выканаўцы  з Германіі Арміна Бэкера. 

Цікавасць да музыкі гэты знакаміты арганіст з Мюнхена праяўляў яшчэ ў раннім дзяцінстве. Як прызнаўся Армін, выбіраць, які музычны інструмент асвойваць, не прыходзіцца, калі адзіным выкладчыкам музыкі ў тваёй невялічкай вёсачцы з’яўляецца арганіст. Сёння для Арміна Бэкера арган – гэта не проста клавішна-духавы музычны інструмент, а цэлы аркестр, кожны раз розны і па-свойму ўнікальны. 

IMG_4216.JPG

Зараз арганіст накіроўвае сваю дзейнасць на пашырэнне класічнага рэпертуара і развіццё розных канцэптуальных праектаў, надзяляючы асаблівую ўвагу аранжыроўкам, транскрыпцыям кампазіцый і імправізацыям. Кожны свой канцэрт ён нібы “прыстасоўвае” да таго месца, дзе грае. Таму і праграмы музыканта заўсёды вылучаюцца сваёй арыгінальнасцю: яны напоўненыя аранжыроўкамі твораў класікаў танга, імправізацыямі, уласнымі кампазіцыямі... 

IMG_4206.JPG

Вось і цяпер жадаючых у чарговы раз паслухаць гукі аргану і атрымаць задавальненне ад гучання гэтага інструмента, сабралася многа. На працягу гадзіны кранутая незвычайным “голасам” аргана публіка насалоджвалася гукамі заспакоенай бахаўскай музыкі, а таксама творамі Макса Рэгера, Дзмітрыя Шастаковіча і многіх іншых. Кожны прысутны ўслухоўваўся ў нягучныя “расказы” аргана, бо было ў іх штосьці сакральнае, заклінальна-ўзнёслае і шчымліва-непаўторнае. 

IMG_4226.JPG

Па словах пастара лютэранскай царквы Уладзіміра Татарнікава, арганная музыка ўплывае на душу, кампенсуючы тым самым патрэбу чалавека ва ўнутраным духоўным напаўненні. Таму і мэта такіх сустрэч – дараваць гарадзенцам і гасцям горада якаснае гучанне вядомых і неапраўдана забытых твораў у выкананні найлепшых музыкантаў. 

IMG_4243.JPGIMG_4244.JPGIMG_4255.JPGIMG_4261.JPGIMG_4264.JPG
 
Фото Ганны Радзюк
Вольга Заенчкоўская

Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио