Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Дзед Мароз пасяліўся каля Гародні

Дзед Мароз пасяліўся каля Гародні18 января 2016 — 10:00

 23 снежня мінулага года адбылося ўрачыстае адкраццё сядзібы Дзеда Мароза ў дзіцячым лагеры “Зорка” на беразе Юбілейнага возера каля Гародні. Аб гэтым мы даведаліся са сродкаў масавай інфармацыі і вырашылі наведаць гродзенскага Дзеда Мароза аднымі з першых на Мастоўшчыне. Каля варот пры ўваходзе нас сустрэлі два вясёлыя Снегавікі, якія па казачных сцяжынках правялі нашу групу ў Навагодняе кафэ.

 Там адбылося цэлае прадстаўленне. Баба Яга старалася рознымі спосабамі перашкодзіць з’яўленню на свяце Дзеду Марозу,  але на дапамому Снягурачцы паспяшаліся высокі і дужы Супермэн і знаходлівая Маша з мультфільма “Маша і Мядзведзь”. Непаседлівую і гарэзлівую Малпачку, сімвал 2016 года, дзеці пастараліся перавыхаваць разам са Снягурачкай. Пераадолеўшы ўсе перашкоды,  Дзед Мароз прыбыў на ранішнік і запрасіў гасцей да галоўнай ёлкі на тэрыторыі сядзібы. Пасля вясёлага і шумнага карагода  вакол галоўнай ёлкі  ўсім прапанавалі наведаць гасцёўню Дзеда Мароза. Але перад гэтым  Малпачка раздала гасцям рознакаляровыя клейкія лісцікі спаўнення жаданняў, якія можна прымацаваць на чарадзейным кусце.

   У гасцёўні Дзед Мароз і Снягурачка прынялі гасцей у “троннай зале”. Кожнае дзіця магло прачытаць верш ці праспяваць песеньку. За гэта Снягурачка ўручала невялікі сувенір – каляровую наклейку. Тут жа можна было сфатаграфавацца з галоўнымі героямі свята, што мы і зрабілі.  На зваротным шляху мы  пакаталіся на мятле з Бабай Ягой, наведалі Почту Дзеда Мароза, дзе па-кінулі свае лісты з просьбамі і пажаданнямі і накіраваліся ў кафэ. Тут мы змаглі падсілкавацца  і сагрэцца гарачай ежай. Усім было весела і цікава, нягледзечы на халаднаватае надвор’е.

  Больш можна не ездзіць за 300 кіламетраў у Белавежскую пушчу на сустрэчу з Дзедам Марозам, а можна наведаць свайго, гродзенскага, бліжэйшага і раднейшага.

А. КАПАЧ, вучаніца 6 класа Пескаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: