Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

Дзеці, бацькі, гаспадарка ...

Дзеці, бацькі, гаспадарка ...28 ноября 2017 — 14:29

 

За вокнамі позняя восень, ды і канец года не за гарамі. Да гэтай пары ў гаспадарках краіны ўсё сабрана і ссыпана ў засекі з палёў. Папрацаваць прыйшлося нямала, каб сабраць багаты ўраджай.


З гэтай нагоды вучні Азёркаўскай школы разам з настаўнікамі павіншавалі работнікаў камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Азяранскі». Дзяўчынкі школы Ксенія Бабіч, Дар’я Дзядовіч, Паліна Дубіцкая, Наталля Жук і Валерыя Рудэнка ў сваіх віншаваннях выказалі словы падзякі за працу хлебаробам, за іх дапамогу школе. Пажадалі прымнажаць свае дасягненні, дабівацца яшчэ вышэйшых поспехаў.


Наша гаспадарка была створана напачатку 50-х гадоў у перыяд масавай калектывізацыі сялян заходніх абласцей Беларусі. Першапачаткова на тэрыторыі цяперашняга кааператыва ў 1949 годзе быў арганізаваны калгас «Бальшавік». У 1965 годзе быў перайменаваны ў калгас «Шчара». У 1970 годзе да яго быў далучаны калгас «Світанак». У 2001 годзе да гаспадаркі была далучана частка земляў былога калгаса «Чырвоны партызан». Пасля неаднаразовага рэфармавання і ўзбуйнення 15 мая 2003 года быў створаны сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Азяранскі». У лістападзе 2008 года да СПК «Азяранскі» быў далучаны СПК «Мілявічы». У 2009 годзе кааператыў быў занесены на Рэспубліканскую дошку пашаны за дасягненні ў вобласці эканоміі і зберажэння. А ўжо ў 2016 годзе гаспадарка атрымала назву камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Азяранскі», якое ўзначальвае Валерый Васільевіч Літвін.


Большасць бацькоў нашых вучняў працуюць механізатарамі, паляводамі, жывёлаводамі, спецыялістамі ў КСУП «Азяранскі», самай буйной гаспадарцы нашага раёна. Таму бацькам 52 вучняў школы былі ўручаны “Лісты падзякі” за выхаванне падрастаючага пакалення.


В. МАРМЫШ,
дырэктар ДУА «Азёркаўская
сярэдняя школа»


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио