Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовНаталья ШевчикНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайМолодёжьМолодёжь

Дзе і як правядуць зімовыя канікулы юныя мастаўчане

Дзе і як правядуць зімовыя канікулы юныя мастаўчане13 декабря 2019 — 11:28

Да завяршэння другой чвэрці бягучага навучальнага года застаецца зусім нічога. Таму бацькоў ужо клапоціць пытанне, якім чынам арганізаваць вольны час свайго дзіцяці падчас канікул, каб гэта было і карысна, і цікава, і бяспечна, і пад наглядам. Дапамагчы ім у гэтым гатовы ўстановы адукацыі.

Па словах метадыста раённага вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення адукацыі райвыканкама Марыі Цыбульскай, сёлета падчас зімовых канікул у раёне будуць працаваць лагеры з дзённым знаходжаннем і выхаваўча-аздараўленчы лагер “Пацэвічы”. Усяго ў іх плануецца аздаравіць 355 дзяцей. Нагадаем, аздараўленне ў час асенніх канікул прайшлі 343 юныя мастаўчане.

– Лагеры з дзённым знаходжаннем адкрыюць дзверы ў гімназіі №1, другой, трэцяй і пятай гарадскіх школах, а таксама ў Мікелеўшчынскім, Курылавіцкім, Мілявіцкім вучэбна-педагагічных комплексах дзіцячы сад-сярэдняя школа, Азёркаўскай сярэдняй школе, – удакладніла Марыя Станіславаўна. – Цяперашняя змена ў выхаваўча-аздараўленчым лагеры “Пацэвічы” будзе мець спартыўны профіль, таму тут рыхтуюцца да прыёму юных спартсменаў. А каб адпачынак прайшоў для іх найбольш якасна і карысна, будзе арганізаваны падвоз настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя. Яны займуцца з хлопцамі і дзяўчатамі рознымі відамі спорту, такімі, як лёгкая атлетыка, валейбол, футбол і іншыя. Дарэчы, у “Пацэвічах” маецца добра абсталяваная трэнажорная зала. Таксама для наведвальнікаў лагера запланаваны паездкі ў басейн.

Безумоўна, калі надвор’е зменіць “плюс” на “мінус” і зіма нарэшце парадуе нас сняжком, дзеці будуць мець магчымасць пакатацца на лыжах і каньках.

– Усе нашы школы 100 працэнтаў забяспечаны зімовым спартыўным інвентаром, маецца на ўвазе лыжамі і канькамі, – адзначае метадыст РВМК упраўлення адукацыі райвыканкама Вольга Нівяртовіч. – Пры спрыяльных для гэтага ўмовах надвор’я, сёлета на тэрыторыях школьных двароў плануецца заліць 13 каткоў, з іх тры ў горадзе і дзесяць на сяле. Так што ўдасканаліць сваё ўменне стаяць на каньках будзе дзе. Гэта ж датычыць і лыжнай падрыхтоўкі: лыжныя трасы з’явяцца з першым снегам.

Сумнявацца ў тым, што ў лагерах дзяцей чакае шмат цікавых конкурсаў і забаў, спартыўных спаборніцтваў і працоўных дэсантаў, не даводзіцца. Тым больш, што зімовыя канікулы праходзяць пад знакам навагодніх святаў і Каляд, а гэта значыць, для юных мастаўчан падрыхтаваны прыемныя сюрпрызы і надзвычайныя прыгоды.

Дарэчы, менавіта тая абставіна, што ў школах у канцы снежня ладзяцца навагоднія ранішнікі, стала вызначальнай для графікаў работы лагераў. Так, лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей будуць працаваць з 30 снежня па 10 студзеня (з улікам выхадных дзён), выхаваўча-аздараўленчы лагер “Пацэвічы” прыме выхаванцаў з 3 па 11 студзеня.

Калі вы, паважаныя чытачы, яшчэ не вызначыліся, дзе і як правядзе зімовыя канікулы ваша дзіця, звяртайцеся да свайго класнага кіраўніка, а таксама ва ўпраўленне адукацыі райвыканкама. Тут маецца ўся неабходная інфармацыя і пра графік работы лагераў, і пра кошт, і пра наяўнасць месцаў.

Н. ШЭЎЧЫК

Фота з архіва рэдакцыі


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио