Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Дыплом і статуэтка за будаўнічыя работы

20 апреля 2011 — 10:00

У Гродне прайшла ўрачыстасць, прысвечаная  ўшанаванню пераможцаў абласнога конкурсу  «Лепшы прадпрымальнік 2010 года»

Ва ўрачыстай абстаноўцы Дыпломы абласнога выканаўчага камітэта былі ўручаны прадстаўнікам больш чым 30 суб”ектаў гаспадарання, якія дабіліся найлепшых вынікаў работы ў мінулым годзе. З іх 14 сталі пераможцамі, 17 -- лаўрэатамі.

Дыплом лаўрэата і статуэтку  атрымаў на абласным конкурсе “Лепшы прадпрымальнік 2010 года” вытворчы кааператыў “Мастоўскае райсельэнерга” за поспехі ў сферы будаўніцтва. Калектыў прадпрыемства ўпершыню прымаў удзел у такім конкурсе і адразу дабіўся поспеху, прапусціўшы наперад толькі будаўнікоў з Ваўкавыска.

Як паведаміў  начальнік ВК “Мастоўскае райсельэнерга” М.С. Баклага, у мінулым годзе  работнікі кааператыва выканалі будаўнічых работ і аказалі паслуг на 3 мільярды 206 мільёнаў рублёў.

 Ужо трэці год работнікі кааператыва працуюць на рэканструкцыі фанернай вытворчасці ААТ “Мастоўдрэў”. Паспяхова яны завяршылі рэканструкцыю малочнатаварных ферм “Букштава” ў СВК “Азяранскі”, РУСП “Мастаўчанка” і малочнатаварнага комплексу  ў вёсцы Глядавічы ААТ “Чарлёна”. Выйграўшы тэндар, работнікі  райсельэнерга нават выязджалі на ўзвядзенне аб’ектаў сацыяльнага прызначэння ў Брэсцкую вобласць, дзе ўстанаўлівалі энергазберагаючыя свяцільнікі, уносячы гэтым самым  уклад у выкананне Рэспубліканскай праграмы па энергазберажэнню.

Работнікі райсельэнерга ўнеслі значны ўклад у будаўніцтва аграгарадкоў у раёне.

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио