Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНаука и образованиеНаука и образование

"Дык шануй, беларус, сваю мову"

'Дык шануй, беларус, сваю мову'22 февраля 2019 — 10:25

Словы Алеся Гаруна паэта-патрыёта, якія былі напісаны ў пачатку ХХ стагоддзя, застаюцца актуальнымі і ў наш час. Так сталася гістарычна, што для нас, беларусаў, праблема валодання роднай мовай застаецца актуальнай на працягу многіх стагоддзяў, таму ўсё прагрэсіўнае грамадства Беларусі, якому неабыякавы лёс беларускай мовы, беларускай літаратуры і культуры 21 лютага  далучаецца да святкавання Дня роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце.

        У гэтым годзе ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Луннеская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета” быў праведзены конкурс на лепшае чытанне вершаў на беларускай мове для вучняў 4-7 класаў           “Я родным краем ганаруся!”, вучні школы прынялі ўдзел у акцыі “Гавары са мной па-беларуску”,  у тэлевізійнай вандроўцы “Гучы, роднае слова”.

      Яркім і запамінальным мерапрыемствам аказалася тэлевізійная вандроўка. У актавую залу школы  былі запрошаны вучні 5-11 класаў,  якія  змаглі пазнаёміцца з беларускімі тэлеканаламі і з беларускамоўнымі тэлеперадачамі на іх.

        На пачатку вандроўкі ўсе прысутныя з задавальненнем праслухалі песню “Родная мова” ў выкананні Пабежка Валерыі і Сідар Марыі, удзельнікаў дзіцячай узорнай студыі “Фартуна”. Потым мы пазнаёміліся з перадачамі: “Размаўляем па-беларуску”  “Беларуская кухня”,“Жывая культура”,“Шукаем шэдэўры”, “Беларускі хіт-парад”, “Хата на хату”.

        Тэлевіктарына “Размаўляем па-беларуску” запрашае тэлегледачоў праверыць свае веды ў роднай мове, культуры і гісторыі Беларусі. Удзельнікі нашай тэлевандроўкі таксама адказвалі на пытанні, якія прадэманстравалі добрае веданне беларускай мовы. Тэлеперадача “Беларуская кухня” расказвае на тэлебачанні  пра самыя смачныя стравы  і рэцэпты нацыянальнай беларускай кухні. А нашы  каманды атрымалі набор слоў для прыгатавання рэцэпта беларускай стравы. Каманда “Васілёк” складала рэцэпт для прыгатавання  халадніку, а “Рамонак” – крупніку.

         Прыпынак “Жывая культура” расказаў усім пра ўнікальны цыкл праграм пра нематэрыяльныя каштоўнасці гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. У межах гэтага прыпынку адбылася дэманстрацыя народнага мужчынскага і жаночага касцюма. Удзельнікі каманд павінны былі назваць адзенне, якое ўваходзіць у народны касцюм. Каманды годна справіліся з гэтым заданем, назваўшы амаль усе элементы адзення нашых продкаў.

        Тэлеперадача “Падарожжа дылетанта” здзіўляе нас харазматычным апавядальнікам, які вядзе размову пра беларускія мястэчкі, вёсачкі і гарады. Вандруе па ўсёй Беларусі, каб даведацца і распавесцi гледачам пра таленавітых і цікавых гісторычных асоб краіны. Яго падарожжы суправаджаюць легенды, казкі, паданні ды байкі. На гэтым прыпынку мы праслухалі ўласныя вершы нашых вучняў і  выпускнікоў пра Лунненскі край.

         Праграма Гродзенскага тэлебачання “Шукаем шэдэўры” дапамагла нашым камандам узнавіць веды па літаратуры: прадстаўнікі каманд пазнавалі назвы вершаў толькі па некалькіх радках.

       Тэлеперадача “Хата на хату” натхніла ўдзельнікаў самім заспяваць песні на роднай беларускай мове.

       Словамі Пімена Панчанкі “Ільняная і жытнёвая. Сялянская. Баравая ў казачнай красе. Старажытная. Ты самая славянская. Светлая, як травы ў расе. Вобразная, вольная, пявучая, Мова беларуская мая!”- завяршылася наша вандроўка. Няхай гучыць родная мова у кожным беларускім доме!

 

Лука А.В.,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

дзяржаўнай установы адукацыі

“Луннеская сярэдняя школа

імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио