Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНовости МостовщиныНаш край

Двары ўзорнага парадку

Двары ўзорнага парадку09 августа 2018 — 12:27

Ні летняя спёка, ні жнівеньская навальніца не перашкодзілі жыхарам і гасцям в. Задвор’е сабрацца на свята.

Адкрыў свята старшыня Курылавіцкага сельскага Савета Сяргей Валер’янавіч Каспяровіч. Ён адзначыў, што в. Задвор’е мае вялікую гісторыю, першыя ўспаміны датуюцца 1816 годам. Самыя ж трагічныя – гэта гады акупацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікую Айчынную вайну. Падчас карнай аперацыі «Гамбург» фашысты спалілі в. Задвор’е і загубілі 150 яе мірных жыхароў, таксама былі спалены суседнія населеныя пункты. У цэнтры вёскі на левым беразе ракі Сіпа, дзе пахаваны 260 жыхароў в. Задвор’е і навакольных вёсак, стаіць велічны помнік партызана-мсціўца. Назва в. Задвор’е ўвекавечана на мемарыяльным комплексе Хатынь, а таксама на мемарыяле Шымкі. Памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ўсе прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання, а да помніка былі ўскладзены кветкі.

Прайшло больш за 70 гадоў з дня Перамогі, в. Задвор’е аднавілася, расквітнела, адбудавалася. Самы старэйшы жыхар в. Задвор’е – Дубіцкі Максім Канстанцінавіч, які ў 11-гадовым узросце пазнаў усе жахі фашысцкага канцлагера. Ён, як ніхто, цэніць і любіць сваю родную вёску, якую падымаў з пажарышча разам з аднавяскоўцамі.

Духмяным караваем частаваліся ўсе прысутныя на свяце. Як адзначыла намеснік дырэктара КСУП «Азяранскі» Людміла Паўлаўна Васілеўская, у вёсцы пабудаваны і працуе зернесушыльны склад, якім загадвае Міхаіл Васільевіч Мазайла , ён таксама з’яўляецца нязменным старастам вёскі. Зараз на складзе гарачая пара, ідзе збор ураджая – 2018. Добра працуюць і на ферме па адкорму жывёлы, загадчыца –Лада Мікалаеўна Кучкіна. Тут склаўся згуртаваны калектыў: ветурач Соф’я Іванаўна Цярэшка, даглядчыкі П.А. Пузач, В.А. Прэдка, Р.В. Гнаявы. Нават ёсць сямейная дынастыя жывёлаводаў Мікалая Уладзіміравіча і Любові Уладзіміраўны Сарвас. На ферме працуе іх дачка Анастасія, у сям’і якой падрастае самая юная жыхарка в. Задвор’е Ангеліна.

Зараз вёска вельмі прыгожая з утульнымі дварамі, хаткамі, каля якіх зіхацяць прыгожыя летнія кветнікі, спее разнастайная садавіна ў садах. Многія двары з’яўляюцца дварамі ўзорнага парадку. Сярод іх выдзяляюцца падворкі: Л.А. Намойлік, У.М. Дубіцкага, М.В. Мазайла, М.А. Новік, Л.К. Новік. Лепшыя з іх атрымалі падарункі ад Курылавіцкага сельскага Савета. Ну а музычныя падарункі сяльчанам на свяце вёскі дарылі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Курылавіцкага цэнтра вольнага часу і культуры: У.Э. Бартош, В.Ф. Войцік, М.М. Астапук, М.С. Рахунак.

Завяршылася свята спевамі пад акардэон і дыскатэкай пад адкрытым небам.

 

Л. ТРАЯН,

мастацкі кіраўнік філіяла

«Курылавіцкі цэнтр вольнага часу і культуры»        

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио