Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Урожай-2017

Другое жыццё вясковай лазні

Другое жыццё вясковай лазні16 февраля 2011 — 10:00

4 лютага пасля вялікага перапынку зноў пачала працаваць лазня ў Струбніцы. Другое жыццё гэтай вясковай лазні вярнулі будаўнікі РУП ЖКГ. Гэта дванаццатая лазня, што дзейнічаюць зараз у аграгарадках раёна.

Што датычыць лазні ў Струбніцы, то сваё першае жыццё яна «пражыла» ў васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя. Менавіта ў пачатку васьмі-дзесятых кіраўніцтва тагачаснага калгаса “Чырвоная зорка” пабудавала ў вёсцы будынак, у адным канцы якога размясцілася лазня, у другім – пральня.

Амаль дзесяць гадоў гэтыя два аб’екты верай і праўдай служылі вяскоўцам і карысталіся не толькі ў іх вялікім попытам. А затым і лазня, і пральня сталі незапатрабаванымі. На жаль, такі лёс не толькі гэтых аб’ектаў.

І вось нядаўна лазня ў Струбніцы зноў пачала працаваць. Перад гэтым тут больш чым месяц завіхаліся будаўнікі РУП ЖКГ. На аднаўленчыя работы ў лазні камунальнікі затрацілі больш як 160 мільёнаў рублёў, затое зараз сюды прыемна зайсці. У першы дзень работы ў лазні пасля яе рэстаўрацыі мыліся мужчыны. Яны адзначылі добрую і моцную пару, утульнасць і ў парылцы, і ў мыечным аддзяленні, і ў раздзявалцы. У першыя дні работы лазні ўсе яе наведвальнікі мыліся бясплатна. Гэта традыцыйны падарунак ад кіраўніцтва РУП ЖКГ жыхарам аграгарадка Струбніца.

Варта дадаць, што ў свой час у гэтым будынку размяшчалася таксама пральня. Памяшканне, дзе яна працавала, таксама будзе задзейнічана: тут размесціцца комплексны прыёмны пункт.

М. ПАВЯДАЙКА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: