Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Урожай-2017

Добрае здароўе - на доўгія гады

Добрае здароўе -   на доўгія гады27 января 2017 — 13:10

 

Здароўе - бясцэнны здабытак не толькі кожнага чалавека, але і ўсяго грамадства. Пры сустрэчах, ростанях з блізкімі і дарагімі людзьмі мы жадаем ім добрага і моцнага здароўя, бо гэта - асноўная ўмова і заклад паўнавартаснага і шчаслівага жыцця. Здароўе дапамагае нам выконваць нашы планы, паспяхова вырашаць асноўныя жыццёвыя задачы, пераадольваць цяжкасці, а калі прыйдзецца, то і значныя перагрузкі.  Добрае здароўе, якое разумна захоўвае і ўмацоўвае сам чалавек, забяспечвае яму доўгае і актыўнае жыццё. 

 

З 12 па 22 студзеня наша школа далучылася да акцыі «Калі хочаш быць здаровым - далучайся!» У рамках акцыі на працягу дзесяці дзён на класных гадзінах: “Што такое прастуда, ВРІ і што такое грып?”, інфармацыйнай гадзіне “Грып - будзьце асцярожныя!”, “Калі атакуе грып”, уроках здароўя: “Навіны ад Айбаліта”, “Як павысіць імунітэт?”, вусным часопісе “Калі хочаш быць здаровым - далучайся!”, абмеркаванні “Лягчэй папярэдзіць, чым лячыць”, інтэрактыўнай гульні “Здаровая ежа для здаровых дзяцей”, трэнінгу на тэму “Грып небяспечны ўскладненнямі”, гульні-конкурсе “Бывайце здаровы!” навучэнцы знаёміліся, гулялі, аналізавалі як стаць па-сапраўднаму здаровымі, моцнымі, спрытнымі. З мерапрыемстваў дзеці даведаліся пра тое, што такое здароўе, пра яго ўзаемасувязь з вядзеннем правільнага ладу жыцця, звычак і нашага жадання яго ўмацоўваць. Дзяцей паспрабавалі пераканаць у тым, што ў школьныя гады неабходна выконваць рэжым, чаргаваць фізічныя нагрузкі і адпачынак. Яны актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах-гульнях: “Зарадкіна”, “Дагавары слова”, “Мыла духмянае”, дружна адказвалі на пытанні віктарыны. Адбыўся прагляд фільма, які прапагандуе здаровы лад жыцця. Прыемна, што да старшакласнікаў у многіх мерапрыемствах з захапленнем далучыліся малодшыя школьнікі.


У інфармацыйна-бібліятэчным цэнтры была арганізавана выстава займальна-гульнявой літаратуры “Мы за здароўе!”. Адкрыццё выставы пачалося з прывітання “Здравствуйте!”, дзеці адзначылі, што ў ім закладзена пажаданне адзін аднаму здароўя. У выніку вучні вырашылі ўзяць сабе ў дапамогу вернага саюзніка, які не толькі дапаможа ім здабыць прыгожае, падцягнутые цела, але і верне або ўмацуе здароўе! Яны даверыліся спорту! Бо спорт - гэта альтэрнатыва шкодным звычкам! У рамках гэтай акцыі прайшлі гульні па валейболе, футболе, гульні “Снежны снайпер”. Хлопцы рыхтавалі малюнкі і плакаты пра здаровы лад жыцця, выраблялі буклеты, якія потым распаўсюджвалі сярод навучэнцаў школы.


 Кожны з нас у стане выхаваць у сабе ўменне радавацца жыццю. А прычына для радасці заўсёды знойдзецца. Памятаеце! Здароўе - гэта свята, якое заўсёды з табой! Такім чынам, сябры, наперад! Насустрач новаму здароваму жыццю! А мы ўсім жадаем багатырскага здароўя!


C. Шчарбіна,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа”



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: