Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Для яе ўсе людзі добрыя

06 декабря 2011 — 10:00

Лёс кожнага з нас выпрабоўвае на вынослівасць, мужнасць, волю.      А жаданне жыць і радавацца  ўсяму трымае нас на гэтай зямлі. Менавіта пад гэтымі словамі можа падпісацца і Валянціна Іванаўна Ступакевіч—чалавек няпростага лёсу, невычэрпнай дабрыні, жыццястойкасці і аптымізму.

Рана яна захварэла: зусім маладой дзяўчынай, перанёсшы некалькі складаных аперацый, засталася інвалідам, павінна была пакінуць работу, а працавала яна загадчыцай паштовага аддзялення сувязі №3  г. Масты, змяніць на пэўны час вірлівае жыццё маладога чалавека, стасункі, свае інтарэсы.

А потым былі няпростыя  гады  змагання з хваробай, пошукі спосабаў лячэння, а на руках была яшчэ і маленькая дачушка… Не атрымалася і жыццё з мужам. Усё вытрымала Валянціна Іванаўна, Бог даў ёй сілы выстаяць і вярнуцца да жыцця. І што самае галоўнае: яна не стала злоснай, а засталася добразычлівай, спагадлівай і міласэрнай.

 Пра такіх  кажуць: у яе усе людзі добрыя. А сама Валянціна Іванаўна ўпэўнена, што добрага на свеце ўсё-такі больш, таму радуецца поспехам дачкі, унукаў, родзічаў і  проста знаёмых. Кожнага не праміне павіншаваць са святам, сказаць добрае слова, падтрымаць і нават прапанаваць сваю дапамогу—робіць усё тое, што ў свой  час рабілі для яе іншыя. Дабром—за дабро… У гэтым і ёсць сэнс чалавечага жыцця.

 Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: