Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодежьМолодежь Мостовщины

Для моладзі патрыятызм важнае пачуццё

Для моладзі патрыятызм важнае пачуццё26 апреля 2011 — 10:00

Сёлета дваццаць другога чэрвеня спаўняецца 70 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Гераічныя і трагічныя падзеі далёкіх дзён не пакідаюць  раўнадушнымі  і тых, хто пра вайну ведае толькі  па кадрах старых кінахронік і  расказах дзедаў і прадзедаў. Пачуццё патрыятызму ўласціва і сённяшняму маладому пакаленню. Старшакласнікі амаль усіх школ раёна пад кіраўніцтвам настаўнікаў гісторыі прынялі актыўны ўдзел у віктарыне “1941 год: трагедыя, гераізм,  памяць…»

    Кампетэнтнае журы на чале са старшынёй раённага савета ветэранаў М. А. Паплаўскім падвяло вынікі раённага этапу віктарыны. Першае месца падзялілі вучаніцы Лунненскай школы Анастасія Раманоўская і Гу-дзевіцкай гімназіі Наталля Гайдзель.

    На другім месцы  -- калектыўныя работы вучняў другой гарадской школы Настассі Васюк, Алены Новік, Алега Трэймака і вучняў Дубненскай школы Дар’і Кандратовіч, Таццяны Жук. Трэцяе  месца дасталося вучням Рагозніцкай школы Ірыне Здановіч і Курылавіцкай школы Аляксею Гайдашу.

   Лепшыя работы будуць удзельнічаць у абласным этапе віктарыны.

   Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

На здымках:  члены журы М. А. ПАПЛАЎСКІ,  І. М. ПАНОК, В. І. БАКЛАНСКІ,  Л. П. ВЕБЕР і  Ю. В. БУБЕН (злева направа) за падвядзеннем  вынікаў віктарыны.

  Фота С. ЗВЯРОВІЧА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: