Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Дожинки-2016

Дэлегацыя Мастоўскага раёна прыме ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2016”

Дэлегацыя Мастоўскага раёна прыме ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2016”11 ноября 2016 — 10:45

У абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2016” у Воранава прыме ўдзел і дэлегацыя Мастоўскага раёна, якую ўзначаліць старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Мікалаевіч Валяваты.

 

Акрамя таго, гасцей і ўдзельнікаў галоўнага сельскагаспадарчага свята года сваёй творчасцю, задушэўнымі песнямі і, як заўсёды, яркім выступленнем парадуюць артысты народнага ансамбля народнай песні “Ярыца”.


Работы дэкаратыўна­прыкладнога мастацтва на выстаўцы­-продажы ў Воранава прадставяць у тым ліку і майстры Мастоўскага раённага цэнтра рамёстваў.


З выдумкай і фантазіяй, песнямі,трапным народным гумарам, прыветлівасцю і невычэрпным аптымізмам будуць сустракаць гасцей на сваім тэматычным сельскагаспадарчым падворку работнікі сельгаскааператыва “Азяранскі”.


Спартыўны запал, спрыт, кемлівасць, моцны характар і камандны дух на пляцоўках свята прадэманструюць актывісты Мастоўскай раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, а таксама фізкультурнікі – прадстаўнікі працоўных калектываў раёна.


Так, за званне сельскіх алімпійцаў у фінале абласнога праекта БРСМ “Сельскія “Алімпійскія гульні” паспрачаецца каманда закрытага акцыянернага таварыства “Гудзевічы”. Юнакі і дзяўчаты будуць спаборнічаць у валейболе, дартсе, армрэслінгу, гіравым спорце, шашках і шахматах.


Удзел у “Сельскай вясёлай эстафеце” прымуць прадстаўнікі філіяла «Дубна» ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі». Тут, каб перамагчы, трэба быць не толькі спрытным, дакладным, упэўненым у сабе, але і неабходна праявіць кемлівасць і вынаходлівасць.


Рыхтуюцца фізкультурнікі раёна і да ўдзелу ў спартакіядзе Гродзенскай вобласці для вясковых жыхароў “Залаты колас”.
У спартыўнай спрэчцы за чэмпіёнскі кубак выступіць зборная каманда раёна, якая прадэманструе свой патэнцыял у стрытболе, гіравым спорце, лёгкай атлетыцы, перацягванні каната, настольным тэнісе.


Нагадаем, што праграма абласных «Дажынак» у Воранава разлічана на людзей розных узростаў і заняткаў. Кожны з удзельнікаў і гасцей свята, будзь то сталы вясковец, малады чалавек ці дзіця, знойдуць тут што паглядзець і паслухаць, а таксама прыняць самы актыўны ўдзел.

Н.ШЭЎЧЫК



 



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: