Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Дэбют адбыўся!

21 июня 2011 — 10:00

Зусім хутка, магчыма, у раёне не застанецца ні адной школы, вучняў і настаўнікаў, якія  не наведалі б з экскурсіяй рэдакцыю газеты «Зара над Нёманам».         І кожны раз сустрэчы з нашымі юнымі чытачамі праходзяць у асабліва цёплай атмасферы. Прыемна даведацца падчас бяседаў аб тым, што бацькі школьнікаў выпісваюць раёнку, чытаюць пра мясцовыя падзеі, ды і самыя дзеці цікавяцца навінамі Мастоўшчыны.

У раённай рэдакцыі пабывалі нядаўна і вучні першых-чацвёртых класаў трэцяй гарадской школы разам са сваімі настаўнікамі Ірынай Міхайлаўнай Елісеевай, Таццянай Георгіеўнай Хамяковай, Наталляй Пятроўнай Волавай і Таццянай Мікалаеўнай Навіцкай.  Адпачынак у школьным летнім лагеры «Усмешка» абавязкова запомніцца рабятам гэтай экскурсіяй.

У рэдакцыі размова ішла аб нашым горадзе, цікавых падзеях з жыцця Мастоўшчыны, іх асвятленні ў раённым друку і па радыё. З задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі пазіравалі перад аб”ектывам фотаапарата галоўнага рэдактара Станіслава Рышардавіча Звяровіча. Цікава ім было паслухаць расказ літаратурнага рэдактара Святланы Іванаўны Палубяткі аб учарашнім і сённяшнім дні раённай газеты. Рабяты азнаёміліся таксама з работай раённага радыё, пачулі фрагменты радыёперадач. А на развітанне вучаніца малодшых класаў СШ №3 г. Масты Юліяна Гайдукевіч першы раз у жыцці давала радыёінтэрв”ю. Як рэдактар раённага радыё, зазначу, што дэбют адбыўся!

А. ШВЯДКО


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио