Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памятиГод исторической памятиНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Даведайцеся, як ушанавалі памяць загінуўшых яўрэяў вучні Пескаўскага д/с-СШ

Даведайцеся, як ушанавалі  памяць загінуўшых яўрэяў вучні Пескаўскага д/с-СШ29 января 2020 — 09:02

Халакост – гэта ў першую чаргу смерць. Смерць людзей у вялікай колькасці, смерць проста за іншую нацыянальнасць. 27 студзеня 1945 года савецкія войскі вызвалілі Асвенцым – самы буйны комплекс канцэнтрацыйных лагераў знішчэння. “Прамень свету ў суцэльнай цемры”, - так можна назваць гэты дзень для той невялікай колькасці людзей, якія прайшлі праз пекла. У 2005 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла 27 студзеня, дзень вызвалення Асвенцыма, – Міжнародным днём памяці ахвяр халакоста. Тэма халакоста – не толькі яўрэйская тэма. Гэта тэма сусветная… Чалавецтва павінна зрабіць вынікі з гэтай гісторыі.

Тэма халакоста – гэта балючая тэма  і для жыхароў сучаснага аграгарадка Пескі.  Паміж сусветнымі войнамі ў мястэчку  Пескі пражывала больш за дзве тысячы яўрэяў. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут існавала яўрэйскае гета. Лёс пескаўскіх яўрэяў трагічны. Жыццёвы шлях большасці з іх закончыўся ў канцэнтрацыйным лагеры Трэблінка. Каля дваццаці чалавек было спалена жывымі проста ў мястэчку.

Па ініцыятыве членаў пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі” навучэнцы ДУА “Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” правялі ля помніка загінуўшым яўрэям мітынг-рэквіем “Забыць нельга! Помнім!”. Больш за семдзесят гадоў аддзяляюць нас ад тых падзей, але мы помнім аб печах нацысцкіх лагераў смерці. Помнім аб мільёнах замучаных, расстраляных, спаленых. Помнім, каб такое не паўтарылася ніколі!

Р. С. Вялічка,

педагог-арганізатар

 ДУА “Пескаўскі вучэбна-педгагічны комплекс

дзіцячы сад-сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио