Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Дастаць рукой зорку Альтаір

Дастаць рукой зорку Альтаір13 июня 2017 — 11:13

 

Лета - самая доўгачаканая пара ў жыцці любога школьніка, бо гэта самыя доўгія канікулы. А канікулы - гэта час умацавання здароўя, папаўнення сіл, развіцця творчых здольнасцей, адкрыцця новага і цікавага. 

 

Сёлета ў “Пескаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе” адкрыўся лагер працы і адпачынку “Альтаір”. «Марыць, адважвацца, пакараць зорны свет, дастаць рукой зорку Альтаір!» - гэтыя словы сталі яго дэвізам. На перыяд работы лагера ў краіне «Альтаір» для  рабят адкрыўся «Альфабанк», які «будзе аплачваць» іх  працу. Альфа - гэта банкнота, якую можна зарабіць. Кожная брыгада мае «ашчадную кніжку», у якой знаходзяцца «шаблоны» Альфы, на якія рабяты  наклейваюць стыкер у залежнасці ад праяўленых якасцяў на працягу кожнага дня. У канцы кожнага дня ў атрадзе ў гульнявой форме падводзяцца вынікі дзейнасці. За выяўленыя поспехі рабяты атрымліваюць маленькую зорачку пэўнага колеру. Калі зорачак набіраецца шэсць, можна абмяняць іх на грашовую банкноту - «Альфу». Брыгада, якая заробіць максімальную колькасць Альфаў стане пераможцам. Брыгада «Тарнада» і брыгада «Іскра» працуюць і адпачываюць разам, але вынікі ацэньваюцца па брыгадах. Брыгадзіры вядуць улік выканання працоўных заданняў па дамоўленасці. Кожнаму выхаванцу за выкананае заданне выстаўляецца бал якасці.

 

 Чатыры гадзіны рабяты працуюць на прышкольным участку, даглядаюць гародніну і кветкі, робяць  уборку тэрыторыі, школьнага стадыёна і спартыўнай пляцоўкі, дапамагаюць у падрыхтоўцы школы да новага навучальнага года (уборка ў кабінетах, майстэрнях). А затым – гульні, забавы, арганізаваны вольны час. Таксама кожны дзень у нас праходзяць “Грашовыя ўрокі”, на якіх мы з выхаванцамі гаворым пра грошы, вучымся правільна імі распараджацца і разумна іх траціць, адным словам, павышаем фінансавую адукацыю.

 

Я лічу, што праца плюс адпачынак - адна з самых цікавых формаў занятасці для падлеткаў. Ды і магчымасць зарабіць сваю першую, прычым нядрэнную зарплату, чым не стымул. Дарма кажуць, што сучаснае пакаленне падлеткаў распешчанае, на некваліфікаваную працу мала ахвотнікаў знойдзецца. Працуюць рабяты  з задавальненнем, добрасумленна.

 

А каб моманты жыцця ў лагеры запомніліся надоўга, рабяты ў сваіх “Дзённіках поспеху” малюнкамі і словамі адлюстроўваюць самыя цікавыя падзеі, свае ўражанні і атрыманыя веды. На старонках дзённікаў можна знайсці і «мудрасць дня». Мудрыя словы дапамогуць у самых розных жыццёвых сітуацыях.

 

 

  Выхавацель лагера  працы і адпачынку                 Н.І. Якубец


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио