Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМостовский крайНаш край

Далёкі час трывожны не забыты...

Далёкі час трывожны не забыты...21 июля 2014 — 10:00

 Дзень 13 ліпеня на працягу вось ужо 70 гадоў з’яўляецца для мастаўчан памятнай датай, светлым святам вызвалення горада Масты і Мастоўскага раёна ад нямецка­фашысцкіх захопнікаў. І глыбока сімвалічна, што ўрачыстасці з гэтай нагоды праходзяць на святым для кожнага жыхара Мастоўшчыны месцы –  мемарыяльным комплексе ў Шымках.

Тут не прынята моцна размаўляць,  слухаючы перашэпт дрэў, што за гады мірнага жыцця высока падняліся ў неба. Чытаючы надпісы на шэрых мемарыяльных плітах, думкі тут скіраваны толькі да падзей Вялікай Айчыннай вайны. Штогод сюды прыходзяць удзячныя нашчадкі з кветкамі і вянкамі ў знак  памяці  аб сваіх забітых і закатаваных землякоў.

Так было і на гэты раз. І нават дождж не рашыўся сапсаваць мастаўчанам свята – у час мітынгу ў Шымках неба праяснілася,  паказалася сонейка, быццам сімвалізуючы  чарговую перамогу дабра над злом, што неслі з сабой фашысты і навязаная імі вайна.

 -- 70 гадоў прайшло з таго памятнага дня 13 ліпеня 1944 года, калі была вызвалена Мастоўшчына, і сёння мы ўспамінаем тых, чый лёс скалечыла, каго абпаліла вайна, тым, хто безыменны спіць у брацкіх магілах, хто без весткі прапаў у барацьбе з фашызмам. Неймаверна вялікай цаной аплачана наша перамога, ­­--  адзначыў у сваім выступленні намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Яраш. – За Масты і населеныя пункты раёна вяліся бязлітасныя баі. Аб гэтым сведчыць і той факт, што 15 воінаў, якія праявілі мужнасць і гераізм у бітвах за вызваленне Мастоўшчыны, былі ўдастоены ганаровага звання Героя Савецкага Саюза.

-- ­­ Наш абавязак перад тымі, хто не вярнуўся з палёў бою, хто падарыў нам шчасце жыць на роднай зямлі, хто прынёс перамогу – захаваць мір і не дапусціць паўтора трагедыі. За гэта змагаліся нашы ветэраны, ­­ прадоўжыў Аляксандр Сяргеевіч.

Словы ўдзячнасці ўсім тым, хто загінуў, вызваляючы нашу Мастоўшчыну, а таксама ўсім ветэранам прагучалі і ў выступленні ваеннага камісара Мастоўскага раённага ваеннага  камісарыята Дз. Ф. Багдановіча. ­­ -- Штогод у гэты святы для нас дзень мы ўспамінаем нашых ветэранаў і аддаём даніну павагі подзвігу  абаронцаў  Айчыны, ушаноўваем тых, хто ў баях, партызанскіх атрадах і падполлі мужна і бясстрашна змагаўся з ворагам. Мы не маем права забываць пра тое, што зрабілі нашы дзяды і прадзеды ў імя мірнага жыцця, -- ­­ падкрэсліў Дзмітрый Францавіч.

Павіншавалі мастаўчан з Днём вызвалення старшыня савета грамадскай арганізацыі “Севераморская мясцовая нацыянальна­культурная аўтаномія “Беларусы Севераморска” Пётр Пятровіч Масюк і намеснік старшыні рэгіянальнай нацыянальна­культурнай аўтаноміі “Беларусы Масквы”, намеснік кіраўніка маскоўскага жаночага клуба “Беларусачка” Тамара Фёдараўна Яшына.

­­ -- Дарагія суайчыннікі! Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з нагоды 70­-годдзя вызвалення вашага раёна, горада і ўсёй Беларусі ад нямецка­-фашысцкіх захопнікаў, ­­ -- звярнулася да ўдзельнікаў урачыстага мітынгу Тамара Фёдараўна. – Перш за ўсё, хачу выказаць словы ўдзячнасці ветэранам, а таксама тым, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля мірнай будучыні Беларусі, тым,  хто падымаў краіну з руін і  попелу, тым,  хто зараз плённа працуе і робіць усё, каб Беларусь квітнела і ўпэўнена глядзела  ў будучыню.

“Далёкі час  трывожны не забыты,Хаця старыя раны                            зажылі, ­­Зямля ўздыхае па сынах                                 забітых,Што з бою                не прыйшлі...”—пранікнёна, быццам набат, гучаць словы адзінаццацікласніц гімназіі №1 г. Масты Інгі Ячкоўскай, Юліі Валковіч і Аляксандры Каспяровіч. Вядучыя мерапрыемства Марына Ячкоўская і Дзмітрый Малец запрашаюць прысутных ушанаваць памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання і ўскласці вянкі і кветкі да абеліска.

“Хай больш ніколі не будзе гора! Хай больш не будзе вайны ніколі!” – як запавет, як клятва гучаць словы над мемарыяльным комплексам, рэхам разносячыся па наваколлі і аддаючыся ў кожным сэрцы.Н. ШЭЎЧЫКНа здымках: у час урачыстага мітынгу­рэквіему «Партызанкай першай лічыцца зямля бясстрашная Беларусь».



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: