Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМедицина и ЗОЖМедицина

Дабрыня,якая не павінна закончыцца

23 сентября 2010 — 10:00

Кожная мама жадае, каб яе дзеці раслі здаровымі. На жаль, малыя ад хвароб не застрахаваны. Пакуль яны падрастаюць, амаль кожнай жанчыне даводзіцца прайсці праз педыятрычнае аддзяленне УЗ “Мастоўская ЦРБ”.

 На мой погляд, а думаю, што мяне падтрымаюць амаль усе бацькі, гэтае аддзяленне павінна быць прыярытэтным і самым лепшым сярод іншых аддзяленняў бальніцы, бо ў ім папраўляюць здароўе наша надзея і будучыня.

Газета ўжо расказвала аб дабрачынным канцэрце, які адбыўся ў раённым доме культуры ў канцы мінулага года. Сродкі, выручаныя на тым канцэрце, пайшлі на патрэбы педыятрычнага аддзялення. Як расказала яго загадчыца Р.Б. Самардак, тады былі закуплены халадзільнік, электраплітка, тэлевізар, прадметы быту і догляду за дзецьмі.

Радуе і задавальняе той факт, што на гэтым людская міласэрнасць і спагада не закончыліся. Спонсарская дапамога працягвае паступаць у аддзяленне і зараз. Толькі за апошнія паўгода ў аддзяленні лячыліся каля 500 дзяцей, з іх 70 працэнтаў знаходзіліся разам з бацькамі. Такая вялікая нагрузка патрабуе ад работнікаў аддзялення пастаянна падтрымліваць належны парадак, мець неабходную колькасць бытавых і прадметаў гігіены.

Зараз у аддзяленні заканчваецца бягучы рамонт: пафарбаваны столь і падлога. Работніца РУП ЖКГ А. І. Мацэль размалявала сцены ў калідоры і некаторых палатах вясёлымі карцінкамі, сёння яны ўздымаюць настрой маленькім пацыентам.

Ад імя адміністрацыі раённай бальніцы і ад сябе асабіста Рома Баляславаўна прасіла выказаць словы ўдзячнасці ўсім людзям, у каго добрае і спагадлівае сэрца, за спонсарскую дапамогу і падтрымку. Слоў удзячнасці заслугоўвае жаночы клуб прыхода храма іконы Божай Маці “Усіх смуткуючых радасць” і асабіста матушка Злата і айцец Уладзімір. Столь і сцены дапамаглі адрамантаваць Андрэй Паўлавіч Бярозаў і Уладзімітр Паўлавіч Ануфрык. Спонсарскую дапамогу таксама аказалі ВК “Мастоўскае райсельэнерга”, ДП “Мастоўская сельгастэхніка”.

Верыцца, што агульнымі намаганнямі, мы зможам умацаваць здароўе нашых дзяцей. Няхай вера, надзея і любоў ніколі не пакідаюць нашы сэрцы і душы!


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио