Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Дабрачыннасць - багацце сэрцаў

Дабрачыннасць - багацце сэрцаў09 декабря 2016 — 09:52

 

Слова дабрачыннасць у цяперашні час можна часта сустрэць на старонках газет і часопісаў, пачуць з экранаў тэлевізара і радыё. У тлумачальным слоўніку значыцца “дабрачынны – накіраваны на грамадскую карысць”, “дабрачынец – чалавек, які вызначаецца дабрынёй, чула адносіцца да людзей, дапамагае, чым можа”.


Нямецкі філосаф Г. Гегель сцвярджаў, што «калі чалавек здзяйсняе той ці іншы маральны ўчынак, то гэтым ён яшчэ не дабрачынны, ён дабрачынны толькі ў тым выпадку, калі гэты спосаб паводзін з’яўляецца пастаяннай рысай яго характару». І сапраўды, веданне маральных прынцыпаў яшчэ не робіць чалавека дабрачынным. Цыцэрон (старажытнарымскі філосаф) падкрэсліваў, што «увесь сэнс дабрачыннасці - у дзеянні», а старажытнагрэчаскі філосаф Дэмакрыт - што «неабходна прывучаць сябе да дабрачынных спраў і ўчынкаў, а не да прамоў пра дабрачыннасць».


У Азёркаўскай сярэдняй школе не на словах, а на справе дзеці вучацца дабрачыннасці. Вучні школы прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Дзень дабрыні». У рамках акцыі быў праведзены кірмаш. Юныя кандытары і аматары-рукадзельніцы прапанавалі прысутным сваю выпечку, сувеніры. Атрыманыя грашовыя сродкі будуць пералічаны на спецыяльны разліковы рахунак для набыцця інгалятара Арцёму Макарэвічу, выхавальніку дашкольнай групы карэкцыйнага цэнтра г. Масты. Не застаўся збоку ні адзін клас. Усе адгукнуліся на прапанову аказаць дапамогу хвораму хлопчыку.


У рамках рэспубліканскай акцыі “Усе фарбы жыцця для цябе” валанцёрамі школы была праведзена працоўная акцыя “Спяшаемся на дапамогу”. Вучні аказалі дзейсную дапамогу Марыі Іосіфаўне Бадун, якая пражывае адна і мае цяжкасці ў складанні дроў і ўборцы тэрыторыі вакол хаты.


Мы павінны памятаць, што чым больш кожны з нас зробіць дабрыні людзям, тым больш яе вернецца да нас, тым самым сэрцы і душа кожнага стануць багацейшымі. Спяшайцеся рабіць дабро!

В. МАРМЫШ,
класны кіраўнік 9 класа Азёркаўскай СШ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио