Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Да суседзяў, на вяселле

Да суседзяў, на вяселле09 сентября 2013 — 10:00

Народны ансамбль народнай музыкі “Ярыца” са сваім абрадам “Вяселле” набывае папулярнасць не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі.Нядаўна калектыў быў запрошаны павіншаваць маладых у гарадскі пасёлак Рось Ваўкавыскага раёна. Бацькі жаніха і нявесты даведаліся пра гэтую паслугу ад знаёмых мастаўчан і вырашылі разнастаіць свята.

Беларускія вясельныя песні пад гармонік у выкананні артыстаў “Ярыцы”, звычаі і абрады, каб маладыя жылі разам у каханні ды згодзе, не толькі дадалі падзеі ўрачыстасці, але і зрабілі яе ярчэйшай, больш запамінальнай.

Як стала вядома, часцей запрашаюць “Ярыцу” для правядзення народнага абраду і мастаўчане. У ліпені, напрыклад, артысты віншавалі маладажонаў кожныя выхадныя.Нагадаем, што заказаць паслугу, якая зараз каштуе 300 тысяч рублёў,  можна ў аддзеле ЗАГС у час падачы заявы. Па папярэдней дамоўленасці, артысты могуць правесці абрад не толькі ў ЗАГСе, але і дома.Н.БЯЙДУК



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: