Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
Актуально500-годдзе беларускага кнігадрукавання500-годдзе беларускага кнігадрукавання

«Да кніжных скарбаў дакрануся»

«Да кніжных скарбаў дакрануся»11 июля 2017 — 13:41

Кніжная выстава пад такой назвай арганізавана ў Мастоўскай раённай дзіцячай бібліятэцы. Яна расказвае пра беларускага асветніка Францыска Скарыну, які ў далёкім 1517 годзе надрукаваў “Псалтыр” на старабеларускай мове і назаўсёды ўвайшоў у гісторыю беларускага пісьменства. Менавіта ён упершыню ў гісторыі ўсходнеславянскага кнігадрукавання ўвёў тытульны ліст, абзацы, нумарацыю, тлумачальныя падзагалоўкі, такім чынам надаў кнізе сучасны выгляд.

 

На працягу многіх гадоў кніга праходзіла доўгі шлях свайго развіцця. Раздзелы выставы “Ад вытокаў народных”, “Ад гліняных таблічак”, “Сучасныя друкаваныя кнігі”, “Да электроннага фармату” яскрава сведчаць пра яе эвалюцыю. Выстава разлічана на чытачоў розных узростаў. Кожны знойдзе для сябе тут шмат пазнавальнага. Так, вялікую цікавасць у самых маленькіх выклікаюць макеты гліняных таблічак і скруткаў.

 

Даведацца аб жыцці і дзейнасці нашага першадрукара, вучонага-энцыклапедыста, асветніка-патрыёта і гуманіста дапамогуць выданні, прадстаўленыя на выставе: энцыклапедычны даведнік “Скарына”, эсэ “Мой Францыск Скарына”, аповесць Я. Неміроўскага “Па слядах Ф.Скарыны” і многія іншыя.

 

- Варта адзначыць, што ва ўсіх бібліятэках раёна аформлены кніжныя выставы або тэматычныя паліцы, прымеркаваныя гэтай юбілейнай даце, - расказвае Н.Д. Навагродская, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу. – Там дэманструюцца  матэрыялы, прысвечаныя гісторыі станаўлення і развіцця беларускай кнігі і кнігадрукавання, жыццю і дзейнасці вядомых асветнікаў, прадстаўлены электронныя дакументы і ўнікальныя факсімільныя выданні. У бібліятэках раёна праводзяцца шматлікія тэматычныя мерапрыемствы. Так, у Мілявіцкай сельскай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гадзіна “Маршрутамі кніжнага слова: з гісторыі кнігі і друку на Гродзеншчыне”, а ў Мікелеўшчынскай сельскай бібліятэцы чытачоў запрасілі на гістарычна-літаратурны ўрок “Гісторыя беларускай кніжнасці”. Многа новага пра знакамітага беларуса даведаліся жыхары Лунненскага сельскага Савета, якія пабывалі на інфармацыйнай гадзіне ”Францыск Скарына – беларускі першадрукар”. Далучыцца да роднага слова змаглі ў Зарудаўеў-скай бібліятэцы, дзе правялі гадзіну роднай мовы. Такія мерапрыемствы ладзяцца на працягу года.

 

Кніжныя выставы карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў чытачоў. Тут пастаянна праводзяцца экскурсіі. Юныя наведвальнікі часта прыхо-дзяць за кніжнымі скарбамі разам са сваімі бацькамі, якія таксама адзначаюць вялікі інтарэс да прадстаўленых выданняў.

 

- Каб далучыць дзяцей да друкаванага слова, мы імкнемся выкарыстоў-ваць самыя разнастайныя формы і метады работы, - расказвае Т.З. Ярашук, загадчык філіяла “Мастоўская раённая дзіцячая бібліятэка”. – Пры правядзенні мерапрыемстваў для самых юных чытачоў выкарыстоўваем гульнявыя прыёмы. Так, адкрываючы Тыдзень дзіцячай кнігі, мы арганізавалі гульню “Чорная скрыня”, з дапамогай якой нагадалі хлопчыкам і дзяўчынкам пра знакавыя даты 2017 года, безумоўна, асаблівую ўвагу ўдзялілі 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

 

Штодзень у дзіцячай раённай бібліятэцы вялікая колькасць наведвальнікаў. Радуе той факт, што хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем чытаюць кнігі беларускіх аўтараў.  

 

- Уся наша сям’я вельмі любіць чытаць, - дзеліцца І.В. Гуштын, жыхарка г. Масты. – У раённай бібліятэцы мы пастаянныя чытачы. З вялікай цікавасцю разам з дочкамі Анастасіяй і Ксеніяй пазнаёміліся з кніжнай выставай, даведаліся шмат пазнавальнага. Дзяўчынак асабліва зацікавіла, як раней выглядалі кнігі. У сучасным свеце кнігі таксама адыгрываюць вялікую ролю. Напрыклад, мы з мужам вельмі любім чытаць навуковую літаратуру. Дачушак, канешне ж, цікавяць казкі. У нашай бібліятэцы можна знайсці літаратуру на любы густ і ўзрост.

 

В.ЦІШКО



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: