Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураБлоги наших журналистовАнна МакарНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Да 130-годдзя з дня нараджэння паэта Максіма Багдановіча прайшло літаратурнае мерапрыемства ў Мастоўскай раённай бібліятэцы

Да 130-годдзя з дня нараджэння паэта Максіма Багдановіча прайшло літаратурнае мерапрыемства ў Мастоўскай раённай бібліятэцы09 декабря 2021 — 15:15

У Мастоўскай раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да юбілею вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Вучні гарадскіх школ змаглі ў даступнай форме даведацца аб дзяцінстве і беларускім перыядзе жыцця паэта, яго асяроддзі, аб таленце і шматграннасці яго асобы.

Безумоўна, усе мы вывучалі творчасць Максіма Багдановіча ў школе, чыталі яго вершы, са шкадаваннем адзначалі яго ранні сыход з жыцця ў сувязі з цяжкай хваробай. Як чалавек таленавіты, магчыма, ён змог бы напісаць яшчэ не адзін зборнік выдатных вершаў. Пры яго жыцці ў свет выйшаў толькі адзіны зборнік "Вянок". Але гэта выданне абраных вершаў аказалася бясцэнным дарам для ўсяго беларускага народа. Ён пакінуў велізарны след у беларускай літаратуры. Максім Багдановіч быў першым беларускім паэтам, які стаў пісаць пра гарады, ён увёў у беларускую літаратуру санет. Дзякуючы гэтай вялікай асобе, беларуская культура ўзбагацілася і заняла сваё паўнапраўнае месца сярод іншых культур. Гісторыя літаратуры не ведае іншага прыкладу, каб паэт, які з дзяцінства быў разлучаны з родным краем, стаў народным; самастойна вывучыўшы мову продкаў, падняўся да класічных вышынь. Родная мова дапамагае тварыць, раскрывае тонкую пачуццёвую рамантычна наладжаную душу паэта, нягледзячы на ўсе цяжкасці лёсу. Аб усім гэтым гаварылі супрацоўнікі раённай бібліятэкі з навучэнцамі школ.

Вучні школ пазнаеміліся з выставай малюнкаў, якую падрыхтавалі юныя выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў.

Нягледзячы на тое, што паэт пражыў усяго дваццаць пяць гадоў, ён быў вельмі высокаадукаваным юнаком, ведаў каля дзесяці моў, чытаў у арыгінале Верлена, Гейне, Гётэ, перакладаў Пушкіна, Фета, Майкова, Цютчава на беларускую мову, а таксама перакладаў і свае творы на рускую. Некаторыя вучні прызналіся, што захапляюцца яго талентам і схіляюцца перад вышынямі яго творчасці.

Магчыма, і пасля сустрэчы хто-небудзь, натхнёны праведзеным мерапрыемствам, вечарам возьме зборнік вершаў Максіма Багдановіча і падорыць сабе прыемныя хвіліны адпачынку ў асяроддзі таленавітага паэта.

Ганна МАКАР

Фота аўтара

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио