Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМостовский крайНаш край

Цяжка ўявіць жыццё без “Зары над Нёманам”

Цяжка ўявіць жыццё без “Зары над Нёманам”03 января 2014 — 10:00

Так коратка, але ёмка ахарактарызавалі сваю прыхільнасць да раённай газеты “Зара над Нёманам” педагогі Дубненскай сярэдняй школы, з якімі мы сустрэліся напрыканцы адыходзячага года.-- ­­ “Зара над Нёманам” – гэта наш арыентыр у такім разнастайным і   насычаным жыцці Мастоўскага раёна, ­­ падкрэсліла дырэктар навучальнай установы Лілія Канстанцінаўна Пусь. – Артыкулы з раёнкі мы заўсёды абмяркоўваем на нашых інфармацыйных гадзінах. Тут заўсёды ёсць што пачытаць, над чым падумаць і паразважаць.

--  ­­ Вельмі прыемна бачыць газету ў колеры, гэтым самым выданне быццам стала на галаву вышэй, ­­ -- уступіла ў гутарку Ганна Мар’янаўна Муха, якая і сама з’яўляецца аўтарам некалькіх газетных артыкулаў. – У “Зары” друкуюцца матэрыялы на самыя розныя тэмы, для людзей розных узростаў, прафесій і сацыяльных груп. І кожны на яе старонках адкрывае нешта сваё. Раёнка ўпаўне можа прэтэндаваць на званне “сямейнай газеты”, бо мы, напрыклад, чытаем яе ўсёй сям’ёй.

­­ Заўсёды цікава чытаць пра сваіх землякоў, пра родных і знаёмых, ­­ дапоўніла калегу Марыя Ігнацьеўна Умоўская. – Мне асабіста вельмі падабаюцца матэрыялы пра людзей. Здаецца, звычайны чалавек, а журналіст так цікава абмаляваў яго жыццё, што зачытаешся.

-- Больш пісаць на маладзёжную тэматыку, каб прыцягнуць увагу маладых падпісчыкаў, -- прапанавалі Лідзія Савельеўна Валчкова і Эліна Антонаўна Місцюк.

Прыемна было пагутарыць з настаўнікамі аб планах і перспектывах “Зары над Нёманам”. Нашы субяседнікі выказалі нямала падзяк і слушных парад, якія мы абавязкова скарыстаем, а таксама пажадалі калектыву рэдакцыі новых творчых ідэй і пас­пяховай рэалізацыі ўсіх планаў і задумак на новы 2014 год. Мы ж, у сваю чаргу, паабяцалі, што не расчаруем нашых пастаянных падпісчыкаў і тых, хто толькі да іх  далучыўся.

Н.   СВЯТЛОВА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: