Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

«Цяпер мы ведаем, як ствараецца «Зара»

«Цяпер мы ведаем, як ствараецца «Зара»09 сентября 2013 — 10:00

Пабываць у рэдакцыі раённай газеты “Зара над Нёманам”, пазнаёміцца з работай журналістаў і даведацца, як жа ствараецца газета – такую мэту ставілі перад сабой гэтыя юныя мастаўчане, якіх вы бачыце на здымку. І ні школьныя канікулы, ні летні дожджык, што напаткаў іх па дарозе ў рэдакцыю, не сталі перашкодай у яе дасягненні.

Рабяты наведваюць гурток “Юны журналіст” пры раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Нават летам  тут праходзілі  заняткі, адзін з якіх і быў прысвечаны раёнцы. Хлопчыкі і дзяўчынкі ў  гуртку ўсе творчыя, цікаўныя, дапытлівыя.  Іх цікавіла гісторыя раённай газеты, этапы падрыхтоўкі матэрыялаў да друку, асаблівасці журналісцкай прафесіі.  Асаблівую цікавасць выклікаў працэс вёрсткі газеты.

Нашы юныя наведвальнікі з ахвотай пыталіся і адказвалі на пытанні супрацоўнікаў рэдакцыі, а ў канцы размовы канстатавалі: “Цяпер мы ведаем, як ствараецца “Зара”. Большасць рабят маюць магчымасць знаёміцца з рёнкай дома, бо іх бацькі ­­ пастаянныя падпісчыкі нашага выдання. Знаёмства з рэдакцыяй завяршылася для рабят невялікай фотасесіяй.

Н.БЯЙДУКФота С. МАСТОВІЧА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: