Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Урожай-2017

Цяпер дзень год корміць

Цяпер дзень год корміць09 апреля 2014 — 10:00

З кожным веснавым днём тэмпы сяўбы  і іншых палявых работ  на Мастоўшчыне павялічваюцца.  За ўчарашні дзень у СВК «Азяранскі» было засеяна 175 гектараў  яравых культур, у філіяле «Дубна» ­­ 145. Усяго ўжо пасеяна ў раёне 8 143 гектары, што складае 41 працэнт ад намечанага.

У сельгаскааператыве імя А. Міцкевіча  ўжо пасеялі  пшаніцу, ячмень, авёс, прыступілі да пасадкі бульбы, вось­вось пачнуць сеяць цукровыя буракі. Усяго раннімі зернавымі  тут ужо занята  1 182 гектары палетку з           3656 неабходных.

­­ -- Не ўсюды можна сеяць, ­­ -- адзначыў брыгадзір А. С. Ярамейчык. ­­ -- Вось бачыце, там вялікі ўчастак пераўвільготненай глебы. Стараемся ўмела манеўраваць тэхнікай. ­­ -- Я імкнуся штодзень сеяць не менш, як  35­40 гектараў, -- ­­ сказаў механізатар Я. Я. Жук. ­­-- Разумею, што веснавы дзень год корміць.

Адначасова на палетках вялася культывацыя, унясенне мінеральных угнаенняў, збор камення. Своечасова да ўсіх занятых прыязджае машына з абедамі. Памочнік повара А. Ю. Смыкоўская прывезла работнікам смачныя стравы.                                              

С. ЗВЯРОВІЧФота аўтара



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: