Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Цуды на Каляды і Новы год

27 декабря 2010 — 10:00

Наведвальнікі магазіна   “Дзіцячы свет” дваццатага снежня былі прыемна ўражаны. Па гадлёвай зале разам  з прадаўцамі праходжваліся  з прыгожай скрынкай піянеры-сямікласнікі другой гарадской школы Настасся Чабан, Марыя Ніканава, Дар’я Слесар і Міхаіл Бушуеў.

   Кожнаму, хто заходзіў у магазін, рабяты прапаноўвалі купіць школьныя прылады ці  цацку , каб  ахвяраваць гэты невялікі падарунак дзецям, якія зараз знаходзяцца  ў сацыяльна-педагагічным цэнтры. Рэдка хто адмаўляў школьнікам у такой незвычайнай просьбе. Скрынка на радасць рабят па-ціху запаўнялася падарункамі. 

    Піянерскія арганізацыі школ раёна ўдзельнічалі ў рэспубліканскай акцыі “Цуды на каляды”. Арганізатарам дабрачыннай акцыі выступіў раённы савет Мастоўскай піянерскай арганізацыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі вырашылі падрыхтаваць падарункі не толькі сваім равеснікамі, якія ў гэтым маюць патрэбу, але і адзінокім састарэлым людзям.

    —Аказваецца, дарыць падарункі нават прыемней, чым іх  атрымліваць самому,— прызналася Марыя Ніканава. Ды і ў астатніх рабят вочы іскрыліся  радасцю і дабрынёй.

 Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио