Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныСоциумБелорусский союз женщин - 25 лет вместеКультура и история76 лет Гродненской областиКультура и историяКультураНовости МостовщиныНаш край

Цудоўныя хвалі

Цудоўныя хвалі07 октября 2019 — 10:08

   У Гудзевіцкім музеі прайшло мерапрыемства “На цудоўных хвалях Нёмана”, прысвечанае 75-годдзю з дня  ўтварэння нашай слаўнай Гродзеншчыны.

   Прыгожая зала,  аформленая работамі навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў,  прынімала гасцей. Тут  размясцілася  цікавая і змястоўная, аднаіменная, з назвай мерапрыемства,  кніжная выстава, матэрыялы якой – доказ, што зямля наша мае багатую гісторыю і непаўторную культуру, што жывуць тут працавітыя і таленавітыя людзі.

   У пачатку мерапрыемства дырэктар музея Вікторыя Сяргееўна Палойка  павіншавала ўсіх прысутных са святам. Шмат добрых слоў, пажаданняў выказала старшыня Гудзевіцкага сельвыканкама Кацярына Вітальеўна Басінская.

   Аб прыгажосці роднай старонкі, аб яе непаўторнасці і багаццях не толькі гаварылі ў гэты дзень, але і спявалі беларускія песні разам з работнікамі філіяла “Гудзевіцкі цэнтр вольнага часу і культуры”.  Наш пісьменнік-зямляк  Мікалай Пятровіч Іваноўскі  ўсхваляваў усіх сваёй пранікнёнай творчасцю.

   На развітанне вядучыя пажадалі ўсім моцнага здароўя, дабрабыту і каб  сэрца  кожнага чалавека  было напоўнена любоўю да свайго роднага краю.

 

 

 

 

 

Л.Рэйшэль,

ст. навуковы супрацоўнік УК

“Гудзевіцкі дзяржаўны

літаратурна-краязнаўчы музей”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио