Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумЖизнь

Цуда-дрэва ў цэнтры горада

Цуда-дрэва ў цэнтры горада07 октября 2013 — 10:00

 Нейкі разумны чалавек пасадзіў у цэнтры нашага горада гэтае дрэва.Усходнія і заходнія славяне яго вельмі любяць, апяваюць у песнях, часта ўпамінаюць у казках і паданнях. Гэтае дрэва ніколі не выкарыстоўваюць на дровы, не робяць з яго труну, не  падкладаюць  яго лісты пад хлеб у печы.

А вось на Зельну і іншыя святы даўней заўсёды ўпрыгожвалі яго галінкамі ўваход у дом, плялі вянкі. Можа, таму, што гэтае дрэва ўпамінаецца ў Бібліі, у Евангеліі ад Лукі. На яго ўзлез Закхей, каб убачыць Хрыста. Гэта ­­ явар. Ён незвычайна ўпрыгожвае звычайнае жыццё. Лю­дзям падабаецца стройны прыгажун­явар, чыя раскідзістая крона  летам дае жаданую прахалоду, а восенню радуе вока велічным пурпурам і золатам убору.  Пушкін пісаў: «Под сенью яворов густых гуляют лёгкими роями...»

Яго яшчэ называюць белы клён, платан. Вырошчваюць явар дзеля драўніны, белай, з шаўкавістым блескам, вельмі трывалай, якая выкарыстоўваецца для вырабу музыкальных інструментаў, мэблі і фурнітуры, паркета. Гэта традыцыйны матэрыял для вырабу ніжняй дэкі, шыкі і завітку грыфа скрыпкі.

На Беларусі  таксама здаўна рабілі музыкальныя інструменты: дудкі, гуслі. Явар вельмі выдатны меданос. Насенне явара паспявае ў верасні, але ападае толькі зімой. Клапоцячыся пра патомства, дрэва рассейвае лятучыя крылаткі з дапамогай вет­ру. Усю зіму яны адпачываюць пад снегавым покрывам, а калі прыгрэе веснавое цяпло, прарастаюць, даючы пачатак новым дрэвам.

Дзе ў Мастах расце гэтае прыгожае дрэва?С.ЗВЯРОВІЧФота аўтара



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: