Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Цуд на Каляды

Цуд на Каляды04 января 2011 — 10:00

Ці можа быць свята без цудаў? “Канешне не можа!” – пацвердзіць кожнае дзіця. Упэўнена, і сярод дарослай чытацкай аўдыторыі нашай газеты знойдзецца нямала тых, хто верыць у існаванне дзівосаў у жыцці. Чакае калядных цудаў і 5-гадовая Юля Бобрык, якая жыве ў прыёмнай сям’і  Абдурахімавых. Валанцёры і цімураўцы з Мікелеўшчынскага дзіцячага сада-сярэдняй школы ўжо не першы раз віншуюць дзяўчынку са святамі. Вось і напярэдадні Новага года актывісты пярвічак БРСМ і БРПА запрасілі Юлю на ёлку, каб падарыць дзяўчынцы маленькае свята і прылады для заняткаў мастацкай творчасцю.

Па словах педагога-арганізатара  Мікелеўшчынскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Таццяны Іванаўны Івец, акцыя “Цуды на Каляды” праводзіцца ўпершыню. Прымаючы ў ёй удзел, рабяты маюць магчымасць праявіць пачуццё міласэрнасці і дабрыні ў адносінах да навакольных людзей. Сімвал акцыі – чырвоная рукавічка, якую школьнікі зрабілі ўласнаручна, адлюстраваўшы на ёй адбіткі дзіцячых далоней з навагоднімі пажаданнямі ад вучняў кожнага класа. Лепшая рукавічка, дарэчы, стане сімвалам раённага этапа рэспубліканскай акцыі. Вынікі акцыі будуць падведзены ў наступным месяцы.

А. ШВЯДКО


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио