Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСпорт и ТуризмСпорт

Цікавыя спаборніцтвы для ўсёй сям’і

Цікавыя спаборніцтвы для ўсёй сям’і01 декабря 2010 — 10:00

У пачатку лістапада ў нашым горадзе прайшлі раённыя спаборніцтвы сямейных каманд “Тата, мама і я – спартыўная сям’я”. У іх прынялі ўдзел восем каманд. Чатыры з іх спаборнічалі ў намінацыі “Тата, мама, дачка”, астатнія чатыры – у намінацыі “Тата, мама, сын”. Яны змагаліся на такіх этапах, як дартс, баскетбол, розныя віды эстафет, спартландыі.

Як нам паведамілі ў аддзеле па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, у намінацыі “Тата, мама, сын” першае месца заваявала сям’я Гарох з ААТ “Мастоўдрэў”, на другім аказалася сям’я Здановіч з МРУСП “Мастаўчанка”, трэцяе дасталося сям’і Савіцкіх, якія прадстаўлялі РУП ЖКГ.

У намінацыі “Тата, мама, дачка” пераможцай стала сям’я Мазік з МРУСП   “Мастаўчанка”, другое месца заняла сям’я Жмайлік з РУП ЖКГ і трэцяе – сям’я Мазец з СПК імя А. Міцкевіча.

Такім чынам, першае агульнакаманднае месца дасталося сельгаспрад-прыемству “Мастаўчанка”, другое – ААТ “Мастоўдрэў” і трэцяе – РУП ЖКГ.

Ужо другі раз запар на спаборніцтвах “Тата, мама і я – спартыўная сям’я” перамогу атрымліваюць Мікалай, Наталля і Аляксандр Гарох. Больш за тое, у мінулым годзе іх сямейная каманда заваявала першае месца ў вобласці. Як расказвае Мікалай Мікалаевіч, яны кожны раз з вялікім задавальненнем прымаюць удзел у гэтых спаборніцтвах. Многа станоўчых уражанняў у іх засталося і ад нядаўняга мерапрыемства. “Вельмі прыемна было спаборнічаць у новым зале спарткомплекса “Нёман”. Усё было прыгожа і цікава арганізавана. На мерапрыемства сабралася нямала балельшчыкаў. За сваіх бацькоў, сёстраў, братоў, сяброў перажывалі дзеці, родныя, знаёмыя. «Іх апладысменты, падтрымка вельмі натхнялі нас. У канцы спаборніцтваў нам уручылі прызы”, – падзяліўся ўражаннямі Мікалай Мікалаевіч.

Сям’я Гарох і на гэты раз адправілася на абласныя спаборніцтвы, якія пройдуць сёння ў Гродне.     Што ж, пажадаем нашым землякам перамогі, няхай поспех будзе на іх баку!

А. КАНДРАТОВІЧ

На здымку: удзельнікі спаборніцтва «Тата, мама, я -- спартыўная сям”я».

Фота С. КУХЛЕЯ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: