Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Цікавая і запамінальная сустрэча

Цікавая і запамінальная сустрэча21 января 2013 — 10:00

Напярэдадні прафесійнага свята людзей мужнай і  высакароднай прафесіі -- выратавальнікаў-пажарных --  вучні Азёркаўскай сярэдняй школы пабывалі на экскурсіі ў ПАВП-11 у Курылавічах. Для 33-х вучняў 5-7 класаў гэта паездка пакінула незабыўнае ўражанне. Камандзір аддзялення  старшы сяржант унутранай службы В. І. Тарас  і вадзіцель старшы сяржант унутранай службы А. В. Бойша  цікава і змястоўна расказалі пра будні сваёй складанай прафесіі.

Маленькія экскурсанты пабывалі ў вучэбным пакоі, пакоі для адпачынку і месцы, дзе прымаюцца трывожныя званкі аб  пажарах. Потым рабятам была прадстаўлена магчымасць адчуць сябе ў ролі выратавальнікаў-пажарных: патрымацца за руль “Урала”, надзець процівагаз, па-знаёміцца з інструментамі, якія дапамагаюць работнікам на службе.     

У некаторых хлопчыкаў засвяціліся вочы ад захаплення, і яны выказалі жаданне ў будучым атрымаць  гэтую прафесію. Напрыканцы нашай сустрэчы мы падзякавалі работнікам за адвагу, моцны характар, за тое, што з дня ў дзень яны клапоцяцца пра нашу бяспеку. А больш шырока даведацца аб службе МНС вучням дапамагае наша спадарожніца-газета “Юны выратавальнік”. Каб сустрэча стала на самой справе незабыўнай, мы зрабілі фотаздымак на памяць.  

В. МАРМЫШ,настаўнік АБЖ  Азёркаўскай СШНа здымку: вучні школы ў час сустрэчы.



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: