Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
Актуально500-годдзе беларускага кнігадрукавання500-годдзе беларускага кнігадрукавання

«Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну»

«Чытаем шмат, чытаем разам,  ствараем сябе і краіну»02 мая 2017 — 13:36

Пад такім дэвізам у ДУА «Мастоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Асаблівы сэнс конкурс набывае ў пяцісотгадовы юбілей беларускага кнігадрукавання.
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у Мінску быў дадзены старт рэспубліканскаму конкурсу юных чытальнікаў.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, тэлеканал «Сталічнае тэлебачанне».

Фіналісты «Жывой класікі» сваімі выступленнямі ўпрыгожаць Дзень беларускага пісьменства, які сёлета пройдзе ў Полацку. Пераможцы паедуць ў аздараўленчы лагер «Зубраня». А самаму арыгінальнаму выканаўцу класічнага твора Саюз пісьменнікаў Беларусі падрыхтаваў спецыяльны прыз.



Пачаўся конкурс дэкламатараў «Жывая класіка» у МРЦТДіМ з музычнага прывітання ў выкананні салісткі вакальнай студыі «Кампанелла» Ксеніі Панас, якая цудоўна выканала песню “Сокал”.


Затым, як звычайна адбываецца ва ўсіх конкурсах, вядучыя прадставілі членаў журы, перад якімі стаяла складаная задача выбраць лепшага сярод лепшых. У склад журы ўваходзілі: С.У.Арашчук - метадыст Мастоўскага вучэбна-метадычнага кабінета, І.І.Дзенісевіч - дырэктар МРЦТДіМ, А.М.Касьяновіч - намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце МРЦТДіМ і З.П.Балканская - загадчык арганізацыйна-масавага аддзела МРЦТДіМ.



Вандроўку ў дзівосны свет літаратурнага слова пачалі з самых маленькіх удзельнікаў конкурсу - вучняў пачатковых класаў. Далей конкурс працягвалі вучні 5-10 класаў.


З вуснаў удзельнікаў конкурсу гучалі вершы і ўрыўкі з прозы беларускіх класікаў, легенды і паданні, урыўкі з вершаў, паэм. Вучні гарадскіх і сельскіх школ выконвалі творы рознай тэматыкі так, што часам шчыміла сэрца і накатваліся слёзы.


У выніку пераможцамі раённага этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка” сталі: Э.Свістун (СШ № 2), Д.Смольскі (СШ № 5) і В.Язерская (Лунненская СШ). Сярод удзельнікаў конкурсу, якія занялі другое месца, былі: А.Карп (СШ №2), У.Тупякова (СШ №2), А.Скарабагатая (СШ № 5), Д.Гарох (МРЦТДіМ), К.Якімчык (Дубненская СШ), П.Шыт (Гімназія № 1 г. Масты), Д.Радкевіч (СШ № 5), Л.Москаль, А.Панас, Дз. Валковіч, М.Еўдакімаў (МРЦТДіМ). Трэцяе месца падзялілі паміж сабой К. Ярмаловіч (Дубненская СШ), К.Чывіль (СШ № 5), Д.Трацяк (Гудзевіцская СШ), М.Боцька (Мілявіцкі дз/с-сш), В.Пронька (СШ № 2), А.Цяслоўская (Рагозніцкая СШ), В.Кулеш (Правамастоўская СШ) і А.Занькавец (Гімназія № 1 г. Масты).



Абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” адбудзецца 20 мая ў горадзе Гродна. Жадаем канкурсантам, якія будуць абараняць гонар Мастоўшчыны, поспехаў і перамог.

В.СТАСЮКЕВІЧ
Фота аўтара



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: